У ЕС больш за 500 бягучых праектаў у краінах Усходняга суседства, якія працуюць як на нацыянальным узроўні (двухбаковыя праекты), так і ў некалькіх краінах (рэгіянальныя праекты). Гэтыя праекты рэалізуюцца шырокім колам партнёраў, якія прадстаўляюць грамадзянскую супольнасць, міжнародныя арганізацыі і фінансавыя інстытуты, прыватныя кампаніі, мясцовыя органы ўлады, а таксама іншых партнёраў па дасягненні мэтаў развіцця. Наш вэб-сайт дае поўны агляд у рэжыме рэальнага часу ўсіх праектаў, якія дзейнічаюць ва ўсходніх краінах-партнёрах: Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Рэспубліцы Малдова і Украіне, а таксама завершаных праектаў.
ЕС супрацоўнічае з моладдзю ў краінах Усходняга партнёрства, каб павялічыць абазнанасць пра супрацоўніцтва з ЕС у рэгіёне, садзейнічаць распрацоўцы моладзевай палітыкі і сумеснай працы ў імя лепшай будучыні. З гэтай мэтай створаная Ініцыятыва YEAs – дынамічная агульнаеўрапейская сетка, якая яднае актыўных маладых людзей з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны з моладдзю дзяржаваў-членаў ЕС і ў Злучанага Каралеўства.
Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,