Стыпендыі ЕС для беларускіх студэнтаў і студэнтак ва ўніверсітэтах Літвы, Латвіі, Польшчы і Чэхіі – падаць заяўку да 25 ліпеня
24 чэрвеня, 2022

Стыпендыі ЕС для беларускіх студэнтаў і студэнтак ва ўніверсітэтах Літвы, Латвіі, Польшчы і Чэхіі – падаць заяўку да 25 ліпеня


Еўрапейскі саюз абвясціў конкурс заявак на атрыманне стыпендыяў EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training) для беларускіх студэнтаў і студэнтак, якія паступілі ва ўніверсітэты Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы пачынаючы з 2020/21 навучальнага года.

Падаць заяўку могуць беларускія студэнты і студэнткі, якія вымушана пакінулі Беларусь у 2020-2022 гадах з прычыны рэпрэсіяў ці пагрозы рэпрэсіяў (у тым ліку і ў дачыненні да іх бацькоў ці законных прадстаўнікоў, калі гэта наўпрост закранула заяўнікаў) і пачалі вучыцца ва ўніверсітэтах Літвы, Латвіі, Чэхіі і Польшчы не раней за 2020/2021 навучальны год.

Памер стыпендыі – 450 еўра на месяц. Максімальны тэрмін падтрымкі складае тры акадэмічныя гады.

Апошні тэрмін падачы заявак – 25 ліпеня. Вынікі першага этапу будуць абвешчаныя не пазней за 15 жніўня.

Семінар адносна правілаў падачы заявак адбудзецца 29 чэрвеня а 17:00 (GMT+3, Мінск). Зарэгістравацца: https://forms.gle/f1UwiHeVvzVzVM44A

Конкурс праводзіцца ў рамках фінансаванай ЕС праграмы “EU4Belarus: Салідарнасць з народам Беларусі“. У 2022 годзе на першым этапе праграмы будзе размеркоўвацца 40 стыпендыяў. На другім этапе плануецца размеркаваць не менш як 150 стыпендыяў.

 Даведацца больш:

Прэс-рэліз

Навучальныя праграмы ў Літве, Латвіі, Чэхіі и Польшчы

ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:

25 ліпеня, 2022

ТЫП МАГЧЫМАСЦІ



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,