Фонд грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства пачынае прыём заявак на праграму Fellowships without Borders 2026 (Стыпендыі па-над межамі)
16 ліпеня 2026

Фонд грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства пачынае прыём заявак на праграму Fellowships without Borders 2026 (Стыпендыі па-над межамі)


Фонд грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства абвясціў пра другі конкурс заявак на атрыманне стыпендыі грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства 2026 года.

Гэты спецыяльны конкурс уводзіць “Стыпендыі па-над межамі” – новую магчымасць для актывістаў грамадзянскай супольнасці з Азербайджану, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны, чыя праца, навучанне, партнёрства або супольнасць выходзяць па-за рамкі нацыянальных межаў.

Дзейнасць можа адбывацца ў краінах Усходняга партнёрства, краінах-чальцах Еўрапейскага саюзу або краінах-кандыдатах у ЕС пры ўмове, што яна мае каштоўнасць для супольнасці Усходняга партнёрства.

“Стыпендыі па-над межамі” маюць на мэце падтрымліваць актывістаў грамадзянскай супольнасці, якія хочуць:

  • вучыцца ў актараў і арганізацыяў грамадзянскай супольнасці ў іншай краіне;
  • будаваць партнёрскія ўзаемадачыненні і сеткі салідарнасці па-над межамі;
  • падтрымліваць супольнасці з рэгіёну Усходняга партнёрства, дзе б яны ні знаходзіліся;
  • прынесці новыя веды, уменні і падыходы ў свае супольнасці ;
  • узмацніць грамадзянскую актыўнасць, патэнцыял адвакатавання, падсправаздачнасць і грамадскія змены праз міжнароднае супрацоўніцтва.

Паспяховыя кандыдаты могуць разлічваць на прыблізна € 5 000 фінансавай падтрымкі, коучынг ад экспертаў і магчымасці далучыцца да сеткавай дзейнасці і кола выпускнікоў.

Кандыдаты павінны:

  • быць грамадзянамі Азербайджану, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы або Украіны;
  • мець не менш за 18 гадоў;
  • мець даказаны досвед грамадзянскага ўдзелу, лідарства ў супольнасці або грамадзянскага інаватарства;
  • прадэманстраваць добрае працоўнае валоданне англійскай мовай (мінімальны ўзровень B1);
  • раней не быць удзельнікам Стыпендыяльнай праграмай грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

Апошні тэрмін падачы заявак – 11 верасня.

Вэбінар пра тое, як падрыхтаваць паспяховую заяўку на стыпендыю, адбудзецца 15 ліпеня 2026 года. Зарэгістравацца на вэбінар тут.

Даведацца больш

Прэс-рэліз 

ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:

11 верасня 2026

ТЫП МАГЧЫМАСЦІ



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,