Прыём заявак: Хакатон грамадзянскіх тэхналогіяў Усходняга партнёрства 2026 г.
13 лютага, 2026

Прыём заявак: Хакатон грамадзянскіх тэхналогіяў Усходняга партнёрства 2026 г.


Фінансаваны ЕС Фонд грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства запрашае падаваць заяўкі на ўдзел у сёмым Хакатоне грамадзянскіх тэхналогіяў Усходняга партнёрства 2026 году, які дапамагае энтузіястам грамадзянскіх тэхналогіяў распрацоўваць і запускаць грамадзянскія тэхналагічныя рашэнні для рэгіёну Усходняга партнёрства.

У гэтым годзе каля 15 сфармаваных каманд грамадзянскіх актывістаў з краінаў Усходняга партнёрства (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна) і ІТ-спецыялістаў як з краін Усходняга партнёрства, так і ЕС будуць працаваць над прапанаванымі імі грамадзянскімі тэхналагічнымі рашэннямі для вырашэння чатырох грамдскіх праблемаў у рэгіёне: 

  • процідзеянне анлайн-дэзынфармацыі і місынфармацыі, 
  • барацьба з  палярызацыяй грамадства, 
  • умацаванне ўстойлівасці грамадзянскай супольнасці, 
  • падтрымка бежанцаў, унутрана перамешчаных асобаў (УПА) і асобаў, якія шукаюць прытулку. 

Найбольш перспектыўныя рашэнні, распрацаваныя падчас Хакатону 2026 году, будуць намінаваныя на ўзнагароды «Лічбавыя тэхналогіі для грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства», якая прадугледжвае фінансавую і экспертную падтрымку з боку ЕС для далейшага развіцця і запуску. 

Чаканая сярэдняя сума падтрымкі на пераможцу складзе10 000 еўра. У выключных выпадках ўзнагарода можа сягаць 12 000 еўра.

Сам Хакатон пройдзе 17-19 красавіка 2026 года ў Кішынёве, яму будзе папярэднічаць на працягу сакавіка-красавіка інтэнсіўная інкубацыйная анлайн-праграма для адабраных у кароткі спіс камандаў.

Удзел адкрыты для грамадзянаў Азербайджану, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. Тэхнічныя эксперты з дзяржаваў-удзельніц ЕС могуць браць удзел у якасці чальцоў камандаў Хакатону.

Заяўкі прымаюцца толькі ад каманд з ідэяй грамадзянскага тэхналагічнага рашэння і мінімальным наборам тэхнічных навыкаў для яго прататыпавання. Індывідуальныя заяўкі на гэты раз не прымаюцца.

Удзел у Хакатоне бясплатны. Для адабраных камандаў ЕС пакрывае выдаткі на праезд да/з Кішынёву, пражыванне ў гатэлі і харчаванне падчас Хакатону. 

Апошні тэрмін падачы заявак – 2 сакавіка.

Фонд грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства – гэта фінансаваны ЕС праект, які працуе з шасцю краінамі Усходняга партнёрства для ўмацавання ролі і павелічэння патэнцыялу арганізацыяў грамадзянскай супольнасці і актывістаў з усіх шасці краінаў. 

Даведацца больш

Прэс-рэліз 

Хакатон грамадзянскіх тэхналогіяў Усходняга партнёрства 2026 г.

ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:

2 сакавіка, 2026

ТЫП МАГЧЫМАСЦІ



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,