Заява аб абмежаванні адказнасці


Гэты вэб-сайт створаны ў рамках фінансаванай ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмы для краінаў Усходняга суседства (УСХОДНІЯ СУСЕДЗІ ЕС), накіраванай на пашырэнне доступу грамадскасці да інфармацыі пра супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім Саюзам і ўсходнімі краінамі-партнёрамі: Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Рэспублікай Малдова і Украінай. 

Наша мэта – каб гэтая інфармацыя была аператыўнай і дакладнай. Мы збіраем інфармацыю ў асноўным з адкрытых крыніц, атрымліваем яе праз афіцыйныя каналы ЕС і знаходзім, адсочваючы абнаўленні на сайтах праектаў. Інфармацыя пра фінансаваныя ЕС бягучыя і завершаныя праекты адлюстроўваецца
непасрэдна з базы дадзеных EUDIGITOOL, куды яна ўносіцца самімі выканаўцамі праектаў. У выпадку атрымання паведамленняў пра памылкі ў інфармацыі, мы пастараемся іх выправіць. Тым не менш, праграма УСХОДНІЯ СУСЕДЗІ ЕС не нясе аніякай адказнасці або абавязанняў у дачыненні да інфармацыі, даступнай на гэтым сайце.

Інфармацыя носіць толькі агульны характар і не тычыцца канкрэтных акалічнасцяў якой-небудзь канкрэтнай фізічнай або юрыдычнай асобы. Інфармацыя не абавязкова з’яўляецца ўсёабдымнай або поўнай і часам спасылкі нашага сайту выводзяць на знешнія сайты, над якімі каманда праграмы УСХОДНІЯ СУСЕДЗІ ЕС
не мае аніякага кантролю і за якія не нясе аніякай адказнасці, як і не адказвае за прафесійныя або юрыдычныя парады, што прапануюцца на гэтых сайтах. Калі вам неабходныя канкрэтныя рэкамендацыі, заўсёды звяртайцеся да адпаведнага кваліфікаванага спецыяліста.

Калі ласка, улічвайце, што дакумент, даступны анлайн на гэтым сайце, не можа гарантавана быць дакладным адлюстраваннем афіцыйна зацверджанага тэксту. Толькі апублікаванае ў Афіцыйным часопісе Еўрапейскага Саюза (Official Journal of the European Union, друкаванае выданне або, з 1 ліпеня 2013 года, электроннае выданне на вэб-сайце EUR-Lex) з’яўляецца аўтэнтычным тэкстам і мае юрыдычную сілу.

Наша мэта — мінімізаваць недахопы, выкліканыя тэхнічнымі памылкамі. Аднак некаторыя дадзеныя або інфармацыя на нашым сайце, магчыма, былі створаныя або размешчаныя ў файлах або фарматах, якія не выключаюць магчымасці памылак. Таму мы не можам гарантаваць, што нашы паслугі не будуць перапыненыя ці іншым чынам закранутыя ў выніку такіх праблемаў.

Праграма УСХОДНІЯ СУСЕДЗІ ЕС не нясе адказнасці за падобныя праблемы, што ўзніклі ў выніку выкарыстання гэтага сайта або любых звязаных з ім знешніх сайтаў.


Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,