Выпуск-2023: дзякуючы стыпендыям ад ЕС вучні з краінаў Усходняга партнёрства ў чацвёрты раз атрымліваюць у Тбілісі дыпломы IB 
25 траўня, 2023

Выпуск-2023: дзякуючы стыпендыям ад ЕС вучні з краінаў Усходняга партнёрства ў чацвёрты раз атрымліваюць у Тбілісі дыпломы IB 


23 траўня праграма Еўрапейскай школы Усходняга партнёрства (УП) адзначыла выпуск сваёй чацвёртай групы навучэнцаў з шасці краінаў Усходняга партнёрства на ўрачыстай цырымоніі, арганізаванай Новай школай–Міжнароднай школай Грузіі ў тэатры ім. Руставелі ў Тбілісі, Грузія. 

З 38 выпускнікоў школы 2023 г. сямёра з Беларусі, большасць з іх з Мінску, адна вучаніца з невялікага гораду Навагрудак у Гродзенскай вобласці, а яшчэ адна – з Віцебску, што на паўночным усходзе Беларусі. Два выпуснікі ўжо атрымалі поўныя стыпендыі для вывучэння бізнес-адміністравання ва ўніверсітэтах ЗША, а агульная сума прыцягнутых сродкаў роўная амаль 240 000 еўра.

“Праграма Міжнароднага бакалаўрыята ад Еўрапейскай школы Усходняга партнёрства, якую падтрымлівае Еўрапейскі саюз, грае важную ролю ў прадстаўленні якаснай адукацыі старшакласнікам з усіх шасці краінаў Усходняга партнёрства і адкрывае дзверы для іх персанальнага і прафесійнага росту”, – падкрэсліў на цырымоніі Каталін Герман, намеснік кіраўніка аддзела супрацоўніцтва Прадстаўніцтва ЕС у Грузіі.

Ад моманту запуску стыпендыяльнай праграмы ў 2018 годзе агулам 145 вучняў з усіх шасці ўсходнееўрапейскіх краінаў атрымалі поўныя двухгадовыя стыпендыі ад ЕС для навучання па праграме дыплому міжнароднага бакалаўрэату (IB Diploma). Наступныя 20 вучняў далучацца да праграмы ў верасні гэтага году на 2023-2025 навучальныя гады. Агульны памер стыпендыяльных сродкаў, прыцягнутых чатырма групамі выпускнікоў ад 2018 году, складае больш за 5 мільёнаў еўра.

95% выпускнікоў школы атрымалі поўныя або частковыя стыпендыі для вывучэння розных дысцыплін, ад STEM (прыродазнаўчыя навукі, тэхналогіі, інжынерная справа і матэматыка) да грамадскіх навук, у вядучых універсітэтах свету, у тым ліку ў Эрасмускім універсітэце Ратэрдаму, у Маастрыхцкім, Утрэхтцкім , Сарбонскім, Балонскім, Гарвардскім, Ельскім, Браўнскім, Ганконгскім і іншых універсітэтах. Пасля завяршэння вучобы большасць студэнтаў плануюць вярнуцца ў свае родныя краіны, каб выкарыстоўваць атрыманыя веды і досвед для далейшага росту. 

Еўрапейская школа Усходняга партнёрства ў Грузіі з’яўляецца адной з самых выдатных гісторыяў поспеху ў дачыненнях паміж ЕС і Грузіяй, і ўрад Грузіі робіць усё магчымае, каб забяспечыць устойлівасць гэтага праекту”, – зазначыў Гела Геладзе, намеснік міністра адукацыі і навукі Грузіі. 

Еўрапейская школа Усходняга партнёрства ў Грузіі – частка больш шырокіх намаганняў Еўрапейскага саюзу ў рэгіёне УП па задавальненні патрэбаў моладзі з фокусам на сярэдняю адукацыю. Школа прапануе высакаякасную адукацыю навучэнцам з шасці краінаў Усходняга партнёрства – Азербайджану, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны, пашыраючы іх магчымасці працаўладкавання і спрыяючы лепшаму разуменню ЕС.

Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам (ЕС) і рэалізуецца Упраўленнем Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў па абслугоўванні праектаў (UNOPS) у партнёрстве з Новай школай-Міжнароднай школай Грузіі, Міністэрствам адукацыі і навукі Грузіі і Арганізацыяй міжнароднага бакалаўрыяту (IB).



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,