Ключавы прыярытэт супрацоўніцтва Еўрапейскага Саюза (ЕС) з краінамі Усходняга партнёрства – добрая камунікацыя. Менавіта яна дапамагае людзям лепш зразумець ЕС і яго супрацоўніцтва з Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Рэспублікай Малдова і Украінай.
З гэтага гледзішча вэб- сайт EUNEIGHBOURS east з’яўляецца важнай камунікацыйнай платформай, распрацаванай па прынцыпу “аднаго акна”. Тут ёсць усё, што трэба ведаць пра супрацоўніцтва і стасункі паміж Еўрапейскім Саюзам і яго ўсходнімі краінамі-партнёрамі. Сайт – частка фінансаванай ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмы ЕС для краінаў Усходняга суседства (EU NEIGHBOURS east).
Праграма разлічаная на 4 гады (2020-2024 гг.). Яна накіраваная на пашырэнне камунікацыйнай дзейнасці ЕС у краінах Усходняга партнёрства, паляпшэнне разумення іх грамадзянамі Еўрапейскага Саюза і яго палітыкі, а таксама павышэнне ўстойлівасці да дэзынфармацыі ў ЕС і яго ўсходніх суседзях. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную дзейнасць прадстаўніцтваў Еўрапейскага Саюза ў краінах Усходняга партнёрства і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.
Акрамя кіравання вэб-сайтам EUNEIGHBOURS east, дзейнасць праграмы ўключае тэматычныя інфармацыйныя кампаніі, мерапрыемствы ў галіне публічнай дыпламатыі, апытанні грамадскай думкі і інфармацыйна- асветніцкую дзейнасць у партнёрстве з моладзевымі актывістамі, медыя- партнёрамі, нацыянальнымі органамі ўлады, арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, навучальнымі ўстановамі, рознымі прафесійнымі сеткамі і асацыяцыямі. Праграма таксама кіруе сеткай Паслоў еўрапейскай моладзі.
Праграма абапіраецца на дасягненні праектаў “Адкрытае суседства” (2015-2020) і “Інфацэнтр суседства ЕС (2009-2015).
Рэгіянальная камунікацыйная праграмы ЕС для краінаў Усходняга суседства (2020-2024) рэалізуецца кансорцыумам на чале з B&S Europe.
Па агульных пытаннях:
Інфармацыя датычная Паслоў еўрапейскай моладзі(YEAs):
Агульная інфармацыя: yeas@euneighbourseast.eu
Паслы еўрапейскай моладзі ў Беларусі: yeas.belarus@euneighbourseast.eu
Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,