Еўрапейскі год навыкаў: навучанне, праца і дзейнасць у ЕС і Усходнім партнёрстве
11 траўня, 2023

Еўрапейскі год навыкаў: навучанне, праца і дзейнасць у ЕС і Усходнім партнёрстве


9 траўня, у Дзень Еўропы, Еўрапейская камісія дала афіцыйны старт Еўрапейскаму году навыкаў. Яго мэта – звярнуць увагу на важнасць навучання сучасным навыкам і ўдасканаленне прафесійнай адукацыі, што дапаможа кампаніям у ЕС і іншых краінах вырашыць вострую праблему недахопу кадраў.

У гэты дзень у Бруселі і па ўсёй Еўропе прайшоў Фестываль Еўрапейскага году навыкаў, які падкрэсліў важнасць навыкаў на мясцовым, нацыянальным і агульнаеўрапейскім узроўні.

У краінах Усходняга партнёрства ЕС таксама рэалізуе шырокі спектр праектаў, праграмаў і ініцыятываў, накіраваных на развіццё навыкаў сярод насельніцтва. Гэтая дзейнасць ЕС спрыяе ўстойліваму росту і развіццю інавацыяў і канкурэнтаздольнасці ва ўмовах “зялёнага” і лічбавага пераходаў. 

У рамках Еўрапейскага году навыкаў праграма EU NEIGHBOURS east праводзіць адмысловую кампанію. Цягам траўня можна будзе даведацца, якія магчымасці ў сферы навыкаў ЕС прапануе ў краінах Усходняга партнёрства для асобаў і фірмаў. Праграма таксама падзеліцца з маладымі людзьмі практычнымі парадамі і растлумачыць, чаму важна павышаць кваліфікацыю або цалкам мяняць прафесію.  

Каб даведацца больш пра такія магчымасцях, азнаёмцеся з нашымі падборкамі інфармацыі пра магчымасці павышэння кваліфікацыі ў Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне. Гаворка ідзе пра такія сферы, як прадпрымальніцтва, ІТ-навыкі, камунікацыя, лідарства і прасоўванне дэмакратыі, навучанне новай прафесіі, вышэйшая адукацыя і медыяпісьменнасць.

У бліжэйшыя тыдні сайт EU NEIGHBOURS east таксама апублікуе гісторыі поспеху ўдзельнікаў праграмаў ЕС па развіцці навыкаў і апошні выпуск часопісу Паслоў еўрапейскай моладзі, YEAs Magazine, прысвечаны тэме навыкаў. 

Таксама сачыце за старонкамі EU NEIGHBOURS EAST у сацсетках. Паслы еўрапейскай моладзі і блогеры з краінаў Усходняга партнёрства раскажуць пра практычныя навыкі супрацоўніцтва з ЕС, а таксама пра тое, як запусціць свой праект, знайсці вучобу ці працу за мяжой.



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,