EU4Culture: чэрвеньскі Fotofestiwal у Лодзі паяднае Польшчу, Беларусь і Украіну
25 траўня, 2023

EU4Culture: чэрвеньскі Fotofestiwal у Лодзі паяднае Польшчу, Беларусь і Украіну


Чацвёра пераможцаў рэгіянальнага фотаконкурсу “Сямейныя сувязі“, праведзенага нядаўна ў гэтым годзе праграмай EU NEIGHBOURS EAST” у партнёрстве з  FOTOFESTIWAL, будуць сярод 25 міжнародных фатографаў, адабраных для ўдзелу ў селятнім Міжнародным фестывалі фатаграфіі Fotofestiwal у Лодзі, Польшча.

Фотафестываль пройдзе 15-25 чэрвеня пры падтрымцы фінансаванай ЕС праграмы EU4Culture.

Кацярына Шошава (Малдова), Марыся Мяноўская (Украіна), Назік Арменакян (Арменія) і Паша Крычко (Беларусь) далучацца сёлета да Fotofestiwal ў Лодзі, а таксама возьмуць удзел у экспертных сустрэчах у рамках адмысловай галіновай падзеі Photo-Match: Big Other Portfolio Review (Фота-Матч: Ацэнка партфоліа вядомымі рэцэнцентамі), суфінансаванай у рамках праграмы “Крэатыўная Еўропа”.

Тэма фотафестывалю гэтага году – “Надзея”. У ім асноўным возьмуць удзел арт-праекты з Польшчы, Беларусі і Украіны, “якія даказваюць, што нават у часы глыбокай цемры і панавання нявызначанасці мы можам распрацаваць нейкія схаваныя пазітыўныя сцэнары”,- гаворыцца ў прэс-рэлізе EU4Culture.

Сёлета ў рамках Fotofestiwal таксама пройдуць праграмы “Месяцу фатаграфіі ў Мінску” і “Адэса. Фота Дні”, якія не могуць адбыцца ў сябе на радзіме.

“Абедзве гэтыя падзеі не могуць быць арганізаваныя ў іх адпаведных краінах па палітычных прычынах”, – тлумачыць Кшыштаф Цандровіч, адзін з арганізатараў фестывалю. “Такім чынам, мы рыхтуем вялізную прастору ў самым сэрцы постіндустрыйнай Лодзі, у комплексе OFF Piotrkowska, каб прадставіць працы, у прыватнасці, беларускіх і ўкраінскіх творцаў”. 

На працягу дзесяці дзён фестывалю гледачы таксама будуць запрошаныя наведаць прэзентацыі фотакнігаў і выставы, арганізаваныя галерэямі-партнёрамі, а таксама кінапаказы, дыскусіі і канцэрты.

Фестываль стаў адным з адабраных праектаў у рамках “конкурсу культурніцкіх і крос-інавацыйных праектаў EU4Culture для грамадзянскай супольнасці і грамадзян Беларусі” і атрымаў грант у памеры 25 000 еўра на яго арганізацыю. 

EU4Culture – гэта чатырохгадовы праект, які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам для падтрымкі культурнага і крэатыўнага сектару ў краінах Усходняга партнёрства. Праект рэалізуецца Інстытутам Гётэ (галоўны партнёр), Французскім інстытутам Грузіі, Дацкім інстытутам культуры і Чэшскімі цэнтрамі.



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,