
Еўрапейскі саюз вітаў нядаўняе вызваленне 28 палітычных зняволеных у Беларусі, аднак таксама выказаў занепакоенасць лёсам як мінімум 863 палітычных вязняў (паводле звестак беларускага праваабарончага цэнтра «Вясна», які працуе ў выгнанні).
Яны «па-ранейшаму несправядліва ўтрымліваюцца ў жахлівых умовах, ізаляцыі ад сем’яў і адвакатаў, зазнаюць жорсткае абыходжанне і катаванні, а таксама не маюць доступу да неабходнай медыцынскай дапамогі», гаворыцца ў заяве Дэлегацыі ЕС пры Радзе Еўропы, апублікаванай 8 ліпеня.
ЕС таксама выказаў занепакоенасць новымі затрыманнямі і паўторнымі арыштамі, абмежаваннямі правоў і свабод вызваленых асоб.
«Мы па-ранейшаму глыбоку занепакоеныя пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і рашуча асуджаем бесперапынныя кампаніі пераследу і запалохвання ўсіх слаёў беларускага грамадства з боку беларускага рэжыму, у тым ліку праваабаронцаў, журналістаў, незалежных прафсаюзных дзеячаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і асоб, якія належаць да нацыянальных меншасцяў», — гаворыцца ў заяве.
ЕС зноў заклікаў да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, якія застаюцца ў Беларусі, іх поўнай рэабілітацыі, а таксама заклікаў беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі.
Да гэтай заявы далучыліся Албанія, Андора, Боснія і Герцагавіна, Ліхтэнштэйн, Малдова, Манака, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Нарвегія, Сан-Марына, Украіна і Вялікабрытанія.
Даведацца больш





Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,
Мы выкарыстоўваем файлы cookie і аналагічныя тэхналогіі, каб палепшыць ваша ўзаемадзеянне з нашым вэб-сайтам.