Адукацыя для беларусаў: гранты на распрацоўку і рэалізацыю адукацыйных праграмаў
28 студзеня, 2026

Адукацыя для беларусаў: гранты на распрацоўку і рэалізацыю адукацыйных праграмаў


У рамках праграмы SALT III (Падтрымка паглыбленага навучання і прафесійнай падрыхтоўкі) (“Адукацыя для беларусаў(ак)” з 2026 года) Еўрапейскі саюз абвяшчае адкрыты конкурс грантаў для правайдараў адукацыі. 

Праграма мае на мэце спрыяць развіццю ўстойлівай і інавацыйнай адукацыйнай экасістэмы для беларусаў(ак) дома і за мяжой, пашырае магчымасці для навучання і прафесійнай падрыхтоўкі.

Па выніках конкурсу будзе аказвацца падтрымка распрацоўцы і распаўсюджванню адукацыйных прадуктаў (курсаў, навучальных праграмаў, метадалогіяў, анлайн-курсаў, навучальных матэрыялаў і інш.); правядзенню навучальных мерапрыемстваў для шырокай грамадскасці або прафесіяналаў; стварэнню сетак і супрацоўніцтву паміж незалежнымі беларускімі і еўрапейскімі адукацыйнымі ініцыятывамі.

Конкурс адкрыты для некамерцыйных юрыдычных асобаў: якія зарэгістраваныя і фактычна працуюць у краінах ЕС; якія працуюць у сферы адукацыі, падрыхтоўкі кадраў, перападрыхтоўкі або падтрымкі беларусаў(ак); якія маюць пацверджаны досвед працы ў сферы адукацыі (досвед працы з беларускай аўдыторыяй з’яўляецца плюсам).

Тыпы юрыдычных асобаў: некамерцыйныя арганізацыі, арганізацыі грамадзянскай супольнасці, НДА або адукацыйныя ініцыятывы і ўстановы. У склад асноўнай праектнай каманды абавязкова павінен уваходзіць як мінімум адзін грамадзянін або грамадзянка Беларусі (цяперашні ці былы), з прафесійным досведам у сферы адукацыі ў Беларусі або ў выгнанні.

Памер падтрымкі: ад 30 000 да 96 500 еўра. Доля фінансавання ЕС: ад 80% да 95% ад агульных дапушчальных выдаткаў  (астатняя частка — суфінансаванне заяўніка).

Апошні тэрмін падачы заявак – 9 сакавіка 2026 года.

Праграма рэалізуецца Цэнтральным агенцтвам па кіраванні праектамі (CPVA) у супрацоўніцтве з незалежнымі арганізацыямі беларускай грамадзянскай супольнасці.

Даведацца больш

Прэс-рэліз

ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:

9 сакавіка, 2026

ТЫП МАГЧЫМАСЦІ



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,