Атрымаць новыя навыкі дзякуючы ЕС: магчымасці для беларусаў

5 траўня, 2023

  • Прадпрымальніцтва
  • ІТ-навыкі
  • Камунікаванне і лідарства
  • Вышэйшая адукацыя
  • Навучанне новай прафесіі
  • Медыяпісьменнасць
Картка %1 з %2

Прадпрымальніцтва

Дапамога беларускім МСП за мяжой

ЕС і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) аказваюць падтрымку беларускім малым і сярэднім прадпрыемствам (МСП), якія перанеслі свой бізнес за межы Беларусі і Расіі. ЕБРР будзе выкарыстоўваць сродкі ЕС у памеры да 4 мільёнаў еўра, каб дапамагчы невялікім беларускім кампаніям адаптавацца да складаных умоваў новых рынкаў, дапамагчы ім інтэгравацца ў новыя ланцужкі паставак і паскараць іх лічбавізацыю. Чакаецца, што ініцыятыва ахопіць прынамсі 270 рэлакаваных МСП і бізнес-кансультантаў. Яны змогуць скарыстаць з  адраснай кансультацыйнай падтрымкі, абмену ведамі, навучальных курсаў, адаптаваных да патрэбаў іх бізнесу, трэнінгаў і нэтворкінгу, у тым ліку і доступу да праграмы ЕБРР “Кансультацыі для малога бізнсу“. Дадатковая інфармацыя – звяртацца да прадстаўніцтва ЕБРР у Літве.

MOST+

Калі вы працуеце ў сектарах грамадства, культуры, бізнесу, адукацыі, аховы здароўя або ўстойлівага развіцця, вы можаце ўзяць удзел у праекце MOST+ (EU4Belarus: Mobility Programme for targeted people-to-people contacts) – фінансаванай ЕС праграме прафесійных абменаў паміж беларусамі і іх калегамі з ЕС. Праграма адкрытая для беларускіх спецыялістаў старэйшых за 18 гадоў, якія жывуць у Беларусі ці за мяжой. Заяўкі прымаюцца да 3 чэрвеня 2024 год. Больш падрабязную інфармацыю і адказы на часта задаваныя пытанні можна знайсці на вэб-сайце праекту, а таксама на яго старонцы ў Facebook.

EU4Youth

Праграма EU4Youth неўзабаве запусціць серыю праектаў, накіраваных на развіццё лічбавых навыкаў у моладзі, асабліва з уразлівых і абяздоленых групаў, а таксама на развіццё сацыяльнага прадпрымальніцтва і навыкаў кіравання кар’ерай, звязаных з прасоўваннем моладзевага прадпрымальніцтва ў зялёнай і лічбавай эканоміцы. У рамках папярэдняга пакету праектаў EU4Youth дзясяткі школаў Беларусі ўзялі ўдзел у праекце “Школьны сад”, у рамках якога таксама былі створаныя бізнес-інкубатары для навучання моладзі сучаснай сельскай гаспадарцы ў дэпрэсіўных сельскіх раёнах. Сотні маладых беларусаў прайшлі навучанне і атрымалі адпаведныя матэрыялы. Сачыце за старонкай EU4Youth, каб быць у курсе новых абвестак.

ІТ-навыкі

Women in Tech

Праграма “Women in Tech” мае на мэце падтрымку беларускіх жанчынаў у сферы інфармацыйных тэхналогіяў, заахвочванне навуковых даследаванняў і садзейнічанне гендарнай роўнасці ў гэтай галіне. Пры падтрымцы ЕС праект прапануе анлайн-курсы і магчымасці займацца даследаваннямі для беларускіх жанчынаў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні. Прыклад – бясплатная трохмесячная праграма “Login to Tech” для жанчынаў, якія хочуць пачаць кар’еру ў сферы інфармацыйных тэхналогіяў, але не ведаюць, з чаго пачаць. Неўзабаве таксама будзе абвешчаны набор на іншыя ІТ-курсы і праграмы.

Хакатоны Фонду грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

Фонд грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства арганізуе серыю рэгіянальных хакатонаў Усходняга партнёрства – адмысловых падзеяў, якія аб’ядноўваюць грамадзянскіх актывістаў і ІТ-спецыялістаў з краінаў Усходняга партнёрства для сумеснай працы над рашэннямі ў сферы грамадзянскіх тэхналогіяў, якія дазвалялі б грамадзянскай супольнасці рабіць большы ўнёсак у рэформы і дэмакратычныя змены ў сваіх краінах. Каманды працуюць з ментарамі над паляпшэннем існуючых прататыпаў лічбавых рашэнняў, а пераможца(ы) атрымлівае фінансавую і экспертную падтрымку ад Еўрапейскага саюзу для завяршэння і запуску сваіх праектаў. Больш падрабязная  інфармацыя – гл. вэб-сайт Хакатону.

EU4Digital

У рамках Праграмы EU4Digital ствараецца EdTech Hub для рэгіёну Усходняга партнёрства, мэтай якога – умацаванне супрацоўніцтва паміж ЕС і краінамі Усходняга партнёрства, стварэнне новых магчымасцяў для эканамічнага росту і развіцця. EdTech Hub плануе запусціць свае першыя курсы ў ліпені 2023 года. На дадзены момант распрацоўваюцца навучальныя планы курсаў, адбіраюцца мясцовыя партнёры і наладжваюцца партнёрскія ўзаемадачыненні. EdTech Hub – гэта рэалізацыя забавязання ЕС пашырыць лічбавыя магчымасці на 1 мільён грамадзянаў краін Усходняга партнёрства. Дадатковую інфармацыю пра праграму і ўмовы ўдзелу можна знайсці тут.

EU4Digital таксама ахоплівае шэраг іншых праграмаў ЕС па развіцці лічбавых навыкаў для малога і сярэдняга бізнесу, у тым ліку экасістэму стартапаў Усходняга партнёрства.

EU4Youth

Праграма EU4Youth неўзабаве запусціць серыю праектаў, накіраваных на развіццё лічбавых навыкаў у моладзі, асабліва з абяздоленых групаў, звязаных з прасоўваннем моладзевага прадпрымальніцтва ў зялёнай і лічбавай эканоміцы. Сачыце за старонкай EU4Youth, каб быць у курсе новых абвестак.

Камунікаванне і лідарства

Паслы еўрапейскай моладзі

Ініцыятыва Паслы еўрапейскай моладзі (YEAs) адкрытая для маладых людзей ва ўзросце ад 16 гадоў. Таму, калі вас цікавіць аб’яднаная Еўропа і яе каштоўнасці, вы хочаце набыць новыя навыкі і завесці новых сяброў, падавайце заяўку, каб далучыцца да гэтай сеткі, якая аб’ядноўвае больш за 900 маладых людзей з краінаў Усходняга партнёрства і ЕС. На дадзены момант у Беларусі не вядзецца дзейнасць, але маладыя беларусы, што пакінулі краіну, актыўна ўдзельнічаюць у дзейнасці ў рамках сеткі ў суседніх ці іншых краінах ЕС.

Дзякуючы свайму ўдзелу, Паслы еўрапейскай моладзі авалодваюць новымі важнымі навыкамі, паляпшаюць свае кампетэнцыі ў выкананні каманднай працы, вырашэнні праблемаў, пытаннях лідарства і камунікавання. Заяўкі прымаюцца кожны год, звычайна восенню.

Моладзевыя абмены ў рамках Erasmus+

Erasmus+ не толькі для студэнтаў. Сапраўды, у апошнія гады тысячы маладых людзей і моладзевых работнікаў з Беларусі ўзялі ўдзел у сумесных моладзевых праектах Erasmus+ (абмены, трэнінгі, палітычныя дэбаты, валанцёрства). Моладзевыя абмены Erasmus+ адкрытыя для ўсіх ва ўзросце ад 13 да 30 гадоў. Працягласць такога абмену ад 5 да 21 дня. Гэтыя абмены адбываюцца праз моладзевыя арганізацыі, падаць заяўку непасрэдна як прыватная асоба нельга. Каб даведацца больш, кантактуйце з Моладзевым інфармацыйным цэнтрам Erasmus+ у Беларусі: старонка ў Facebook, тэлефон 375 33 325-86-54, электронная пошта [email protected].

Корпус еўрапейскай салідарнасці

Адзін са спосабаў атрымаць досвед працы за мяжой – стаць валанцёрам Еўрапейскага корпусу салідарнасці. Гэта ўнікальны спосаб пазнаёміцца з рознымі культурамі і завесці новых сяброў, а таксама дапамагчы іншым і навучыцца новаму. У праграме могуць удзельнічаць маладыя людзі ад 17 да 30 гадоў, праграмы доўжацца ад двух тыдняў да 12 месяцаў. Валанцёрскія праекты могуць ажыццяўляцца ў любым пункце ЕС або яго краін-партнёраў і ў такіх разнастайных сферах, як культура, моладзь, спорт, дзеці, культурная спадчына, мастацтва, абарона жывёлаў або навакольнага асяроддзя. Даведацца, як падаць заяўку, і азнаёміццца з сотнямі прапановаў  можна на партале Корпусу еўрапейскай салідарнасці.

Social Camp

Social Camp – гэта адукацыйны і ментарскі праект для беларусаў, якія пражываюць як у Беларусі, так і за мяжой. У перыяд з кастрычніка 2022 па кастрычнік 2024 года праект прапануе адукацыйныя анлайн-праграмы (на розныя тэмы: ад крытычнага мыслення да сацыяльнага прадпрымальніцтва, адвакатавання і мастацтва вядзення перамоваў), што падзеленыя на блокі тэорыі, навыкаў і практыкі, ментарства і суб-грантынгу ў памеры ад 5000 да 20 000 еўра для ідэяў, скіраваных на развіццё мясцовых супольнасцяў. Набор на другі выпуск курсу будзе абвешчаны восенню 2023 г. Больш падрабязная інфармацыя пра магчымасці знаходзіцца на вэб-старонцы праекту ww.socialcamp.org .

Cтыпендыі  грамадзянскай супольнасці 

ЕС падтрымлівае маладых лідараў і актывістаў грамадзянскай супольнасці з Беларусі і краінаў Усходняга партнёрства ў рамках Стыпендыяльнай праграмы для грамадзянскай супольнасці УП. Кожны год праграма дапамагае 20 актывістам грамадзянскай супольнасці ў іх намаганнях ажыццявіць пазітыўныя сацыяльныя змены ў сваіх супольнасцях, прапаноўваючы індывідуальнае навучанне, гранты ў памеры 5000 еўра і магчымасці пашыраць кола кантактаў і далучацца да сетак. Падрабязную інфармацыю пра ўсіх стыпендыятаў праграмы ад самога яе пачатку ў 2017 годзе і сферах іх інтарэсаў можна знайсці тут. Заяўкі звычайна прымаюцца кожны год. Сачыце за абнаўленнямі тут.

Фонд грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства – анлайн-навучанне

Фінансаваны ЕС Фонд грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства прапануе прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці мэтавыя анлайн-курсы і матэрыялы, адаптаваныя да іх патрэбаў і сітуацыяў, з якімі яны сутыкаюцца ў сваёй штодзённай працы. На сайце e-Learning Hub праекту вы знойдзеце шэраг анлайн-курсаў, вэбінараў і відэалекцыяў, якія дазволяць вам атрымаць інструменты і навыкі ў такіх разнастайных сферах, як аналіз і маніторынг палітыкі, кіраванне праектамі, лічбавыя кампетэнцыі і вэб-дызайн для арганізацыяў грамадзянскай супольнасці. Праект таксама прапануе шэраг гібрыдных курсаў, якія спалучаюць анлайн-заняткі з вочнымі трэнінгамі дзеля лепшага засвойвання. Даведацца больш.

Еўрапейская школа Усходняга партнёрства:

Еўрапейская школа Усходняга партнёрства ў Тбілісі прапануе двухгадовую праграму міжнароднага бакалаўрыяту (IB) для навучэнцаў з усіх шасці краінаў УП, у тым ліку і Беларусі, з поўнай стыпендыяй, якая выплачваецца Еўрапейскім саюзам і пакрывае кошт навучання, пражыванне і паездкі дадому на вакацыі. Але колькасць месцаў абмежаваная – усяго 35 на год –  таму вы павінны адпавядаць пэўным умовам і прайсці конкурс, каб падаць заяўку. Ад моманту запуску праграмы ў 2018 годзе 145 навучэнцаў атрымалі стыпендыі, скончылі школу з дыпломам IB і працягнулі навучанне ў вядучых універсітэтах па ўсім свеце. Наступная група навучэнцаў будзе набірацца для ўдзелу ў праграме IB 2023-2025 гадоў.

Вышэйшая адукацыя

Erasmus+

ЕС прапануе шырокі спектр магчымасцяў для навучання па праграме Erasmus+, у тым ліку абмен студэнтамі з еўрапейскімі універсітэтамі на ўзроўні бакалаўрыяту, магістратуры і дактарантуры – абмен адбываецца ў рамках праграмы, па якой вы навучаецеся, і могуць доўжыцца ад аднаго семестру да аднаго году. Праграма пакрывае вашы выдаткі на навучанне і пражыванне! Можна таксама падаць заяўку на стыпендыю Erasmus+ для атрымання ступені магістра ў вядучых еўрапейскіх універсітэтах.

Для ўдзелу ў праграме абменаў, трэба звярнуцца ў аддзел міжнародных сувязяў у сваім універсітэце – там раскажуць, якія ёсць магчымасці па вашай спецыяльнасці, і дапамогуць падаць заяўку.

Для атрымання ступені магістра вам неабходна азнаёміцца з каталогам сумесных магістарскіх ступеняў Erasmus Mundus, у якім пералічаныя курсы, якія прапануюць стыпендыі Erasmus у наступным навучальным годзе (на дадзены момант у спісе 163 курсы), потым скантактавацца з адпаведным універсітэтам, каб падаць заяўку на курс і стыпендыю.

Стажыроўкі Эразмус+

Erasmus+ падтрымлівае часовае працаўладкаванне і стажыроўкі за мяжой для бакалаўраў, магістраў і дактарантаў, а таксама нядаўніх выпускнікоў (на працягу аднаго году пасля заканчэння навучання). Але стажыроўка павінна адпавядаць ступені адукацыі і па магчымасці быць часткай навучальнай праграмы. Пра магчымасці працаўладкавання і стажыровак варта ўдакладняць праз універсітэт, у якім праходзіць навучанне. Стажыроўка можа доўжыцца ад двух да дванаццаці месяцаў, пры гэтым грант Erasmus+ пакрывае расходы.

Стыпендыі Каледжа Еўропы

Каледж Еўропы прапануе вялікую колькасць стыпендыяў выпускнікам універсітэтаў з Беларусі і іншых краінаў Еўрапейскай палітыкі добрасуседства для навучання ў магістратуры. Стыпендыі таксама даступныя для студэнтаў з краінаў Усходняга партнёрства, што фінансуюцца праграмай EU4Youth. Прыём заявак на 2024/2025 навучальны год пачнецца ў кастрычніку 2023 года.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ)

Заснаваны ў 1992 годзе ў Мінску і перанесены ў 2005 годзе ў Вільню, ЕГУ – гэта ўніверсітэт, мэтай якога з’яўляецца ўмацаванне грамадзянскай супольнасці праз гуманітарныя і сацыяльныя навукі. Ён арыентаваны на студэнтаў з Беларусі і рэгіёну,  большасць курсаў выкладаецца на беларускай ці рускай мовах. Гранты ЕС, якія пакрываюць 50% або 100% кошту навучання, выдзяляюцца на аснове студэнцкіх партфоліа, якія адлюстроўваюць акадэмічныя, грамадзянскія і творчыя дасягненні, у той час як Надзвычайны фонд ЕГУ падтрымлівае студэнтаў, якія былі адлічаныя ці іншым чынам не могуць вучыцца ў беларускіх універсітэтах па палітычных прычынах. Даведайцеся больш пра ЕГУ і азнаёмцеся з магчымасцямі атрымання стыпендыі.

EU4Belarus – SALT (Падтрымка далейшай адукацыі і навучання)

Гэтая праграма прапанавала фінансавую падтрымку анлайн-курсаў, курсаў павышэння кваліфікацыі або міжнародных экзаменаў для рэпрэсаваных беларусаў або якія знаходзяцца пад пагрозай рэпрэсіяў, а таксама стыпендыі для беларускіх студэнтаў ва ўніверсітэтах Польшчы, Чэхіі, Літвы і Латвіі. Новы конкурс на атрыманне стыпендыяў для студэнтаў будзе абвешчаны ў 2023 годзе, а праграма стыпендыяў для выкладчыкаў, навукоўцаў і дактарантаў толькі што абвясціла новы набор. У 2021 годзе ў рамках праграмы было размеркавана 160 стыпендыяў, а яшчэ 40 павінны былі быць выдадзеныя ў 2022 годзе. Націсніце тут, каб азнаёміцца з іншымі дадатковымі магчымасцямі ў рамках праграмы.

Вольны Беларускі Ўніверсітэт

Вольны Беларускі Ўніверсітэт і Фонд міжнароднай салідарнасці (Польшча) пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюзу запусцілі адукацыйны праект для беларусаў, які прапануе доступ да незалежных высакаякасных адукацыйных еўрапейскіх праграмаў. На працягу наступных двух гадоў 13 бясплатных курсаў будуць даступныя для беларусаў, зацікаўленых у павышэнні сваёй прафесійнай кваліфікацыі або атрыманні дадатковай інфармацыі пра дэмакратычныя рэформы. Большасць курсаў будуць праводзіцца анлайн і кожны курс будзе пацверджаны і сертыфікаваны прызнанай еўрапейскай установай. У восеньскім семестры 2022 году прапаноўвалася тры курсы: міні-магістр дзяржаўнага кіравання (Mini MPA), Mini MBA і “Школа грамадскіх лідараў”. Націсніце тут, каб даведацца больш пра маючыя адбыцца курсы або падпісвайцеся навіны ад Вольнага Беларускага ўніверсітэту ў Facebook, Telegram, Instagram і LinkedIn.

Навучанне новай прафесіі

EU4Youth

Праграма EU4Youth неўзабаве запусціць серыю праектаў, накіраваных на развіццё лічбавых навыкаў у моладзі, асабліва з уразлівых і абяздоленых групаў, а таксама на развіццё сацыяльнага прадпрымальніцтва і навыкаў кіравання кар’ерай, звязаных з прасоўваннем моладзевага прадпрымальніцтва ў зялёнай і лічбавай эканоміцы. У рамках папярэдняга пакету праектаў EU4Youth дзясяткі школаў Беларусі ўзялі ўдзел у праекце “Школьны сад”, у рамках якога таксама былі створаныя бізнес-інкубатары для навучання моладзі сучаснай сельскай гаспадарцы ў дэпрэсіўных сельскіх раёнах. Сотні маладых беларусаў прайшлі навучанне і атрымалі адпаведныя матэрыялы. Сачыце за старонкай EU4Youth, каб быць у курсе новых абвестак.

Women in Tech

Праграма Women in Tech – гэта анлайн-курсы для жанчынаў, якія шукаюць новы прафесійны кірунак. Напрыклад, бясплатная трохмесячная праграма “Login to Tech“, прызначаная для жанчынаў, якія хочуць пачаць кар’еру ў IT, але не ведаюць, з чаго пачаць. Неўзабаве таксама будзе абвешчаны набор на іншыя ІТ-курсы і праграмы.

Медыяпісьменнасць

EUvsDisinfo

Што такое дэзынфармацыя? Як не патрапіць у яе пастку? Як ёй супрацьдзейнічаць? Праект EUvsDisinfo імкнецца дапамагчы грамадзянам выпрацаваць устойлівасць да лічбавай інфармацыі і маніпуляцыяў СМІ шляхам павышэння дасведчанасці і разумення расійскіх дэзынфармацыйных аперацыяў. Праз сервісы аналізу і маніторынгу СМІ на 15 мовах, EUvsDisinfo выяўляе, збірае і раскрывае выпадкі дэзынфармацыі, што распаўсюджваюцца праз пракрамлёўскія СМІ па ўсім ЕС і краінах Усходняга партнёрства.

Навучалая платформа праекту таксама змяшчае набор карысных інструментаў, гульняў, падкастаў і іншых рэсурсаў для стварэння або ўзмацнення вашай устойлівасці да дэзынфармацыі.

EU4Independent Media

Праграма EU4Independent Media (ЕС дзеля незалежных СМІ) працуе ў шасці краінах Усходняга партнёрства. Яна прапануе анлайн-і вочныя трэнінгі для медыяпрафесіяналаў, навучанне на практыцы і індывідуальнае ментарства для паляпшэння медыякантэнту або ўдасканалення менеджарскіх і маркетынгавых навыкаў, а таксама для пошуку новых крыніцаў даходу і лепшага разумення аўдыторыі. Яна таксама падтрымлівае стварэнне кантэнту і нэтворкінг.

На сайце EU Neighbours east публікуецца найноўшая інфармацыя наконт “магчымасцяў для СМІ” .

Бясплатныя курсы для спецыялістаў у сферы СМІ і камунікавання, даступныя анлайн:

Праверка фактаў у эпоху фэйкавых навінаў

Інавацыі ў сторытэлінгу

Лічбавая трансфармацыя рэдакцыяў

Асновы працы для анлайн-СМІ

Вядзенне эфектыўнага медыябізнесу

Убудаваць
The recommended iFrame size is 100% width and 750px height


САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ


Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,