Цэнтральнае агенцтва па кіраванні праектамі Літвы (CPMA) запусціла трэці раўнд сваёй праграмы падтрымкі навучання і перападрыхтоўкі вызваленых беларусаў рамках фінансаванай ЕС ініцыятывы “Падтрымка паглыбленага навучання і прафесійнай падрыхтоўкі” (Salt III).
У рамках абвешчанага набору заявак праграма будзе аказваць падтрымку ў сферы адукацыі і занятасці вызваленым беларускім палітвязням і асобам, якія пацярпелі ад палітычнага пераследу і страцілі крыніцу даходу ў выніку палітычных рэпрэсіяў пачынаючы ад жніўня 2020 года.
Заяўнікі могуць атрымаць грантавую падтрымку на наступныя дзеянні, што адбываюцца ў ЕС:
Конкурс падзелены на дзве часткі: для былых палітзняволеных (Лот 1) і для палітычна рэпрэсаваных асобаў (Лот 2).
Каб прэтэндаваць на падтрымку, заяўнік павінен быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 18 гадоў і на момант падачы заяўкі павінен пражываць у краіне ЕС ці ЕЭП або адной з краінаў Усходняга партнёрства (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна). У выпадку пражывання за межамі Беларусі заяўнікі павінны былі выехаць з Беларусь пасля жніўня 2020 года.
Каб падаць заяўку ў рамках Лоту 1 заяўнік павінен быць уключаным ў спіс палітычных зняволеных і асуджаных па палітычных крымінальных справах, што публікуецца Праваабарончым цэнтрам “Вясна” на сайце тут.
Каб падаць заяўку ў рамках Лоту 2 заяўнікі павінны прадэманстраваць, што яны знаходзіліся пад пагрозамі з боку рэжыму ў Беларусі і сталі ахвяраў рэальнага пераследу/рэпрэсіяў, або падлягалі рызыцы пагрозы, пераследу, рэпрэсіяў па палітычных матывах/грамадзянскай пазіцыі/удзелу ў мірных пратэстаў (на аснове афіцыйных пратаколаў або іншых дакументаў, такіх як лісты падтрымкі, выдадзеныя незалежнымі праваабарончымі арганізацыямі, артыкулы са СМІ і г.д.) і страцілі магчымасць працягнуць вучобу або працу.
Сукупны прыкладны бюджэт у рамках гэтага раўнду складае 70 тыс. еўра.
Апошні тэрмін падачы заявак – 31 траўня.
Даведацца больш





Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,