Праграма EU NEIGHBOURS EAST і FOTOFESTIWAL запрасілі прафесійных фатографаў з Азербайджану, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны прыняць удзел у фінансаваным ЕС фотаконкурсе "Cямейныя сувязі" , які праходзіў з лістапада 2022 па студзень 2023 году.

З больш за 400 заявак журы ў складзе пяці аўтарытэтных міжнародных экспертаў склала шорт-ліст з трох фатографаў ад кожнай краіны. Шэсць пераможцаў былі абвешчаныя на ўрачыстай цырымоніі ў сталіцы Грузіі Тбілісі напрыканцы сакавіка. Кожны з іх быў узнагароджаны прызам у памеры 1000 еўра. Прагартаць уніз, каб даведацца імёны фіналістаў і пераможцаў,  а таксама спасылкі на іх праекты. Старонкі праектаў даступныя толькі на англійскай мове.

АРМЕНІЯ

Манэ Аванісян

ФАБУЛА

Грант Хачатран

НОВАНАРОДЖАНЫ

Назік Арменакян - ПЕРАМОЖЦА

МАЯ ВАЙНА (фрагментарны досвед)

БЕЛАРУСЬ

Таццяна Ткачова

РАДЗІМА

Вераніка Маляўка

УСПАМІНЫ  ПРА ДОМ

Паша Крычко - ПЕРАМОЖЦА

БЕЛАРУСКІЯ СУВЯЗІ

ГРУЗІЯ

Натэла Грыгалашвілі - ПЕРАМОЖЦА

АПОШНІЯ ДНІ ГРУЗІНСКІХ КАЧЭЎНІКАЎ

Тако Робакідзэ

"МІРАТВОРАЦЫ"

Кацярына Калеснікава

РАНІЦА НАДЫХОДЗІЦЬ ЗАРАНА

РЭСПУБЛІКА МАЛДОВА

Марыя Гуту

РОДНАЯ ЗЯМЛЯ

Рамін Мазур

ЛЕВЫ БЕРАГ

Кацярына Шошава - ПЕРАМОЖЦА

СЯМ'Я

УКРАІНА

Арцём Гумілеўскі

КАРАНІ

Олена Марозава

БАБУЛЯ

Марыся Мяноўская - ПЕРАМОЖЦА

О, ДЗЕ Ж ТЫ, БРАЦЕ?

Чаму сямейныя сувязі?

На гэты конкурс прымаліся серыі фотаздымкаў з мастацкімі, сацыяльнымі і, перш за ўсё, асабістымі інтэрпрэтацыямі на тэму "сямейныя сувязі". Як наша сям'я звязвае нас з нашымі каранямі, культурай, традыцыямі і ўплывае на нашы погляды і будучыню? Якія сувязі вызначаюць сям'ю і даюць нам адчуванне прыналежнасці адзін аднаму? Як гэтыя сувязі адаптуюцца да змяняльнага свету, тэхналогіяў, канфліктаў, любові і страт?

Рэдка калі мы адчувалі важнасць і крохкасць "сямейных сувязяў" мацней, цягам апошніх трох гадоў. Covid-19 вымагаў сацыяльнае дыстанцыяванне. Гэта прынесла пакуты і ізаляцыю, многія сувязі змянілі свой характар, але некаторыя яшчэ больш узмацніліся. У мінулым годзе ўвесь свет убачыў, як вайна можа вокаімгненна разарваць сем'і і як многія адкрылі свае сямейныя дамы для бежанцаў.

Журы

Журы

Суддзі ацэньвалі заяўкі, якія былі пададзеныя праз платформу www.picter.com . У лютым журы правяло сустрэчу анлайн, каб прыняць канчатковыя рашэнні.

Ларс Бурынг

Дырэктар Фонду Еўрапейскага цэнтру журналістыкі (EJC) і заснавальнік Triggertale.com , платформы для візуальнай камунікацыі і сторытэлінгу.

Эма Боўкіт

Часопіс Financial Times Weekend і куратарка, якая спецыялізуецца на фотамастацтве і сучаснай візуальнай культуры.

Арыяна Рынальда

Пазаштатны прафесійны фатограф. З 2012 па 2021 год - мастацкі кіраўнік Міжнароднага фестывалю візуальнага апавядання "Cortona On The Move".

Караліна Гембара

Фатограф і даследчыца. Яе працы закранаюць такія пытанні, як дом, пачуццё прыналежнасці, міграцыя, змена глебы і ідэнтычнасці.

Міліца Сарачэвіч

Супрацоўніца аддзелу па прэсе і стратэгічнаму камунікаванню ў Еўрапейскай камісіі.

Пра арганізатараў

Конкурс арганізаваны праграмай EU NEIGHBOURS EAST у партнёрстве з Fotofestiwal. EU NEIGHBOURS EAST – гэта фінансаваная ЕС рэгіянальная камунікацыйная праграма для краінаў Усходняга партнёрства, якая пашырае абазнанасць пра Еўрапейскі саюз, яго палітыку і праекты падтрымкі ў краінах Усходняга партнёрства. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС у Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Рэспубліцы Малдова і Украіне. Fotofestiwal быў заснаваны ў 2001 годзе як каманда прафесіяналаў, што працуюць у сферы фатаграфіі, і ад тых часоў ён ператварыўся ў адзін з самых значных фота-фестываляў у Еўропе. За 20 гадоў кампанія напрацавала багаты досвед у правядзенні конкурсаў і паказе вынікаў.

Кантакт

[email protected]