
Дзесяць гадоў таму, 16 чэрвеня 2016 года, адбыўся запускі сеткі Паслоў еўрапейскай моладзі (YEAs); першыя 100 YEAs былі набраныя з шасці краін-партнёраў – Азербайджану, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны – і краінаў Еўрапейскага Саюзу. У тым годзе ў рамках сеткі было праведзена сем мерапрыемстваў з агульным ахопам 7000 чалавек. Праз дзесяцігоддзе, сетка налічвае больш за 3000 YEAs, якія арганізавалі 7000 мерапрыемстваў і ахапілі 20 мільёнаў чалавек па ўсім рэгіёне.
Каб адзначыць юбілей, сайт EU NEIGHBOURS east распачынае кампанію па інфармаванні пра галасы і дасягненні таленавітага пакалення маладых еўрапейцаў, якія дзейнічалі цягам дзесяцігоддзя значных зменаў у рэгіёне дзеля павелічэння абазнанасці пра падтрымку з боку ЕС і пашырэння еўрапейскіх каштоўнасцяў у сваіх супольнасцях.
Цягам апошняга дзесяцігоддзя YEAs павялічвалі абазнанасць пра партнёрства ЕС са сваімі ўсходнімі суседзямі, пра супольныя каштоўнасці і пра магчымасці для лепшага жыцця. Яны праводзілі кампаніі за дэмакратыю, навакольнае асяроддзе і гендарную роўнасць. Яны працавалі разам, нястомна, у знак салідарнасці з барацьбой адзін аднаго. Яны ўсталявалі доўгатрывалыя ўзаемасувязі.
На працягу бліжэйшых месяцаў галасы YEAs будуць падкрэсліваць спадчыну і бягучыя дасягненні за апошняе дзесяцігоддзе:
Сёння сетка Паслоў еўрапейскай моладзі налічвае амаль 1000 удзельнікаў. Яны дзейнічаюць па ўсім рэгіёне і ў ЕС, падтрымліваць салідарнасць з Украінай, выступаюць за пашырэнне ЕС, павялічваюць абазнанасць дасведчанасць пра магчымасці ад ЕС і падкрэсліваюць барацьбу за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі і Грузіі.
Кожны дзень арганізуюцца новыя падзеі па будаванні салідарных сувязяў, павелічэнні інфармаванасці, пашырэнні сетак і магчымасцяў, падрыхтоўцы да наступных 10 гадоў дзейнасці ў духу ўзаемасувязі, натхнення і зменаў на карысць лепшай будучыні.
Даведацца больш





Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,
Мы выкарыстоўваем файлы cookie і аналагічныя тэхналогіі, каб палепшыць ваша ўзаемадзеянне з нашым вэб-сайтам.