EU4Belarus: гранты для навукова-даследчых праектаў да 100 000 еўра
11 снежня, 2023

EU4Belarus: гранты для навукова-даследчых праектаў да 100 000 еўра


Стыпендыяльная праграма ‘EU4Belarus-SALT-2’ прапануе гранты на навуковыя праекты для беларускіх даследчыкаў у выгнанні.

Праграма падтрымае даследаванні ў сферы сацыяльных ці гуманітарных навук, пераважна звязаных з Беларуссю, а таксама ў іншых галінах навукі.

У конкурсе могуць узяць удзел даследчыя групы, у склад якіх уваходзіць як мінімум адзін грамадзянін Беларусі, які пакінуў Беларусь не раней за жнівень 2020 года з прычыны рэпрэсіяў ці пераследу па палітычных матывах. На дадзены момант заяўнік павінен працаваць у якасці даследчыка, аспіранта ці выкладчыка ў еўрапейскім (ЕС, ЕЭП, Вялікабрытанія, краіны УП) універсітэце ці даследчай установе, у тым ліку ў аналітычным цэнтры і няўрадавай арганізацыі. Заяўнікам таксама можа стаць даследчык, выкладчык або аспірант беларускага ўніверсітэту або даследчай установы, які страціў сваю працу па палітычных прычынах і рэпрэсіях не раней за жнівень 2020 года (датычыцца як тых, хто застаўся ў Беларусі, так і тых, хто знаходзіцца ў выгнанні).

Вядучы заяўнік павінен быць юрыдычнай і некамерцыйнай асобай (акадэмічнай установай, універсітэтам і/ці навукова-даследчым інстытутам), створанай у краіне ЕС. Ён будзе несці непасрэдную адказнасць за падрыхтоўку і кіраванне праектам разам з сузаяўнікамі/сузаяўніцамі і афіляванай арганізацыяй/арганізацыямі.

Памер гранту можа складаць ад 50 000 да 100 000 еўра.

Апошні тэрмін падачы заявак – 22 студзеня.

Стыпендыяльная праграма EU4Belarus-SALT-2 (Support for Advanced Learning and Training – Падтрымка паглыбленага навучання і перападрыхтоўкі кадраў) на 2023-2025 гады накіраваная на падтрымку беларускіх абітурыентаў(ак) і студэнтаў(ак), настаўнікаў(ніц), выкладчыкаў(чыц) і навуковых супрацоўнікаў(ніц), якія пачынаючы з 2020 г. зазналі рэпрэсіі або знаходзяцца пад пагрозай пераследу за свае перакананні. 

Даведацца больш

Прэс-рэліз

ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:

22 студзеня, 2024

ТЫП МАГЧЫМАСЦІ



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,