У дадзеным палажэнні аб канфiдэнцыйнасцi прадстаўленая інфармацыя пра апрацоўку і абарону вашых персанальных даных.
Аперацыя апрацоўкі даных: вэб-сайты праектаў ЕС у краінах Усходняга суседства – Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Рэспубліцы Малдова і Украіне ў рамках euneighbourseast.eu:
Орган, які кантралюе збор даных: Генеральны дырэктарат па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні (DG NEAR)/Дырэктарат A/Аддзел NEAR.A1 па міжведамасных адносінах і камунікацыі
Нумар запісу: DPR-EC-07086
Еўрапейская камісія (далей пад найменнем «Камісія») абавязуецца ахоўваць вашы персанальныя дадзеныя і паважаць ваша права на канфідэнцыйнасць. Камісія ажыццяўляе збор і далейшую апрацоўку персанальных даных у адпаведнасці з Рэгламентам (ЕС) 2018/1725 Еўрапейскага парламенту і Рады ЕС ад 23 кастрычніка 2018 года пра абарону фізічных асобаў у выпадку апрацоўкі персанальных даных установамі, органамі, ведамствамі і агенцтвамі ЕС і пра свабоднае абарачэнне такіх даных (замяняе Рэгламент (ЕС) № 45/2001).
У дадзеным палажэнні аб канфідэнцыйнасці тлумачыцца прычына апрацоўкі вашых персанальных даных, спосаб збору, апрацоўкі і забеспячэння абароны ўсіх прадстаўленых персанальных даных, парадак выкарыстання гэтай інфармацыі і правы, якія вы маеце ў дачыненні да вашых персанальных даных. У ім таксама пазначаны кантактныя дадзеныя Органа, які кантралюе збор даных, і праз які вы можаце рэалізоўваць свае правы, супрацоўніка па абароне даных і Еўрапейскага інспектара па абароне даных.
Інфармацыя ў дачыненні да дзеянняў па апрацоўцы вэб-сайтаў праектаў ЕС у краінах Усходняга суседства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна), што ажыццяўляюцца Органам, які кантралюе збор даных, прадстаўленая ніжэй.
Мэта аперацыі апрацоўкі: Орган, які кантралюе збор даных, збірае і выкарыстоўвае вашы персанальныя даныя ў мэтах бачнасці і прасоўвання фінансаваных ЕС праектаў і праграмаў у краінах Усходняга суседства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна), наўпрост звязаных з унутранай платформай EUDIGITOOL, адкуль аўтаматычна ствараецца вялікая частка кантэнту.
Euneighbourseast.eu і краінавыя вэб-сайты распрацаваныя ў адказ на патрэбу ў зборы і кансалідацыі інфармацыі пра рэалізаваныя праекты супрацоўніцтва з ЕС з камунікацыйнай перспектывы, якая дазваляе грамадзянам атрымліваць інфармацыю пра фінансаваныя праграмы і праекты і звязаныя з ЕС магчымасці ў краінах Усходняга суседства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна) ў мэтах бачнасці і прасоўвання фінансаваных ЕС праектаў і праграмаў у краінах Усходняга суседства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна), а менавіта:.
Ініцыятыва “Паслы еўрапейскай моладзі” (YEAs)
Ініцыятыва “Паслы еўрапейскай моладзі” з’яўляецца часткай дзейнасці ЕС па стратэгічным камунікаванні і публічнай дыпламатыі ў краінах Усходняга партнёрства. Ініцыятыва кіруецца Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай ЕС для Усходняга суседства (2020-2024). ЕС супрацоўнічае з моладдзю ў краінах Усходняга партнёрства, каб павялічыць абазнанасць пра супрацоўніцтва з ЕС у рэгіёне, садзейнічаць распрацоўцы моладзевай палітыкі і сумеснай працы ў імя лепшай будучыні. Ініцыятыва YEAs – гэта сетка, якая аб’ядноўвае актыўных маладых людзей з Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны, а таксама з краінаў-членаў ЕС і Злучанага Каралеўства. Паслы еўрапейскай моладзі спрыяюць моладзеваму супрацоўніцтву ў сваіх мясцовых супольнасцях і абмяркоўваюць важныя еўрапейскія тэмы. Яны з’яўляюцца ўзорамі для пераймання для аднагодкаў; яны дзеляцца сваім меркаваннем, умацоўваюць паразуменне і дапамагаюць фармаваць погляды на ЕС і яго ўзаемадачыненні з усходнімі суседзямі.
Апавяшчэнні пра навіны
Апавяшчэнні пра навіны дазваляюць грамадзянам атрымліваць інфармацыю пра фінансаваныя ЕС праграмы і праекты і звязаныя з ЕС магчымасці ў краінах Усходняга суседства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна), запытаную шляхам рэгістрацыі на апавяшчэнні пра навіны на сайце euneighbourseast.eu і/або краінавым вэб-сайце EU4country.
Запамкоўка фотаздымкаў і відэа з інтэрв’ю з бенефіцыярамі праекту для канцэнтрацыі інфармацыі пра праект супрацоўніцтва з ЕС з камунікацыйнай перспектывы.
Апрацоўка даных з’яўляецца празрыстай і падпарадкоўваецца прынцыпу згоды/адмовы з боку карыстальнікаў адносна выкарыстання даных, якія яны падаюць, для канкрэтных мэтаў.
Вашы персанальныя дадзеныя не будуць выкарыстоўвацца для аўтаматызаванага прыняцця рашэнняў, у тым ліку для прафілявання.
Мы апрацоўваем вашыя персанальныя даныя, паколькі:
Падставамі для апрацоўкі з’яўляюцца наступныя палажэнні права ЕС:
Артыкул 11 кансалідаванай версіі Дамовы аб утварэнні Еўрапейскага саюза: «Установы павінны належным чынам прадстаўляць грамадзянам і прадстаўнічым аб’яднанням магчымасць даводзіць свае меркаванні і публічна імі абменьвацца адносна ўсіх сфер дзейнасці Саюза. Установы павінны падтрымліваць адкрыты, транспарэнтны і рэгулярны дыялог з прадстаўнічымі аб’яднаннямі і грамадзянскай супольнасцю».
Артыкул 21(1) Дамовы аб утварэнні Еўрапейскага саюзу (TEU): агульны мандат і кіроўныя прынцыпы ў сферы супрацоўніцтва ЕС у мэтах развіцця;
Артыкулы 4(4) і 208-211 Дамовы аб функцыянаванні Еўрапейскага саюзу (TFEU).
Інфармаванне шырокай грамадскасці з’яўляецца задачай, якая вынікае з уласных паўнамоцтваў Еўрапейскай камісіі на інстытуцыйным узроўні, як гэта прадугледжана ў Артыкуле 58(2)(d) Рэгламенту Рады (ЕС, Еўратам) № 2018/1046 ад 18 ліпеня 2018 года пра фінансавае рэгуляванне, што прымяняецца да агульнага бюджэту Еўрапейскіх супольнасцяў (OJ L 193, 30.7.2018, с. 1).
Акрамя таго, апрацоўка неабходная для выканання абавязку Еўрапейскай камісіі па забеспячэнні бачнасці фінансавай падтрымкі Саюзу, як гэта прадугледжана ў пункце 28 артыкулу 46 (2), (3) і
(4) Рэгламенту (ЕС) 2021/947 Еўрапейскага парламенту і Рады ад 9 чэрвеня 2021 года, якім ствараецца Інструмент суседства, развіцця і міжнароднага супрацоўніцтва – Глабальная Еўропа і ўносіць змены і адмяняе рашэнне № 466/2014 / ЕС і адмяняецца Рэгламент (ЕС) 2017/1601 і Рэгламент Рады (ЕС, Еўратам) №480/2009, OJ L 209, 14.06.2021,
Ініцыятыва “Паслы еўрапейскай моладзі” з’яўляецца часткай дзейнасці ЕС па стратэгічным камунікаванні і публічнай дыпламатыі ў краінах Усходняга партнёрства. Ініцыятыва кіруецца Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай ЕС для Усходняга суседства( 2020-2024), прававой асновай якой з’яўляецца Рэгламент (ЕС) №236/2014 Еўрапейскага парламенту і Рады ЕС ад 11 сакавіка 2014 года, якім закладаюцца агульныя правілы і працэдуры для рэалізацыі інструментаў Саюза для фінансавання знешніх дзеянняў, і Рэгламент (ЕС) №232/2014 Еўрапейскага парламенту і Рады ЕС ад 11 сакавіка 2014 года, якія быў створаны Еўрапейскі інструмент суседства.
Калі вы падпісаліся, каб атрымліваць інфармацыю пра важныя крокі, дзейнасць, падзеі, ініцыятывы і тэматычныя пытанні, звязаныя з фінансаванымі ЕС праграмамі і праектамі, таксама з адкрытымі магчымасцямі ў краінах Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна), мы апрацоўваем вашы персанальныя даныя, паколькі вы далі сваю згоду на апрацоўку вашых персанальных даных у мэтах атрымання шуканай інфармацыі.
Калі мы апрацоўваем здымкі і відэа, у тым ліку і публікуем іх, мы апрацоўваем вашы персанальныя даныя, таму што вы далі сваю згоду на апрацоўку.
Уся апрацоўка даных з’яўляецца празрыстай і падпарадкоўваецца прынцыпу згоды/адмовы з боку карыстальнікаў і з выкарыстаннем дадзеных, якія яны падаюць, для канкрэтных мэтаў.
Мы не апрацоўваем спецыяльныя катэгорыі персанальных даных (Артыкул 10 Рэгламенту ЕС) 2018/1725.
Для ажыццяўлення аперацыі па апрацоўцы даных Орган, які кантралюе збор даных, збірае наступныя катэгорыі персанальных даных:
Паслы еўрапейскай моладзі:
Для адбору прэтэндэнтаў:
Для адабраных кандыдатаў публікуюцца наступныя даныя:
* не з’яўляецца абавязковым
Падпісчыкі на рассылку інфармацыйнага бюлетэня:
Даныя збіраюцца з дапамогай інтэрфейсу рэгістрацыі на апавяшчэнне пра навіны, калі суб’екты даных уводзяць свае даныя наўпрост.
Бенефіцыяры праекту ў мэтах інфармавання:
Наведвальнікі вэб-сайту:
Орган, які кантралюе збор даных, захоўвае вашы персанальныя даныя толькі на працягу часу, неабходнага для дасягнення мэты іх збору.
Паслы еўрапейскай моладзі
Даныя захоўваюцца да таго часу, пакуль вэб-сайт працуе ў якасці інструменту палітыкі прасоўвання DG NEAR, а суб’ект даных з’яўляецца зарэгістраваным як Пасол еўрапейскай моладзі і да таго часу, пакуль суб’ект даных не выдаліць свой уліковы запіс ці не адпішацца ад рассылкі, або пакуль суб’ект даных не перастане быць Паслом еўрапейскай моладзі ў сувязі з яго/яе ўзростам, адыходам ад дзейнасці або адсутнасцю падаўжэння свайго мандату. Орган, які кантралюе збор даных, выдаляе яго/яе профіль і любую іншую агульнадаступную інфармацыю.
Падпісчыкі апавяшчэнняў пра навіны
У залежнасці ад даступных тэхнічных рашэнняў вы можаце або напісаць на адмыслова створаную паштовую скрыню і папрасіць адпісацца ад рассылкі, або перайсці па спасылцы “адпісацца” ў атрыманым вамі інфармацыйным электронным лісце. Адпаведныя дзеянні будуць зробленыя цягам тыдня з моманту атрымання запыту.
Бенефіцыяры праекту ў мэтах інфармавання
Даныя захоўваюцца да таго часу, пакуль вэб-сайт функцыянуе ў якасці інструмента палітыкі прасоўвання Органу, які кантралюе збор даных, калі толькі яны не будуць выдаленыя раней як больш непатрэбныя для мэты іх апрацоўкі.
Наведвальнікі вэб-сайту
Даныя захоўваюцца на працягу ўсяго сеансу прагляду (сеансы прагляду захоўваюцца праз Analytics ананімна да заканчэння тэрміну дзеяння кантракта на абслугоўванне, г.зн. да таго часу, пакуль адпаведныя ўліковыя запісы дамену не будуць зачыненыя).
У выпадку, калі даныя захоўваюцца ў статыстычных мэтах, некаторыя дадатковыя даныя падпісчыка могуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адмены падпіскі пры ўмове, што яны больш не дазваляюць ідэнтыфікаваць падпісчыка і што яны даступныя вельмі абмежаванай колькасці ўпаўнаважаных асобаў, якія выконваюць аперацыю апрацоўкі дзеля службовай патрэбы выключна ў мэтах стварэння ананімнай статыстыкі.
Усе персанальныя дадзеныя ў электронным фармаце (электронная пошта, дакументы, базы дадзеных, загружаныя пакеты дадзеных і інш.) захоўваюцца на серверах альбо Еўрапейскай камісіі, альбо яе падрадчыкаў. Усе аперацыі па апрацоўцы ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з Рашэннем Камісіі (ЕС, Еўратам) 2017/46 ад 10 студзеня 2017 года аб бяспецы сістэм сувязі і інфармацыі ў Еўрапейскай камісіі.
Падрадчыкі Камісіі абавязаныя кіравацца канкрэтным палажэннем кантракту адносна любых аперацый па апрацоўцы вашых даных ад імя Камісіі, а таксама абавязаннямі адносна канфідэнцыйнасці, што вынікаюць з транспазіцыі ў дзяржавах-членах ЕС Агульнага рэгламенту ЕС аб абароне даных (“АРАД” Рэгламент (ЕС) 2016/679).
У мэтах абароны вашых персанальных даных Камісія прыняла шэраг тэхнічных і арганізацыйных захадаў. Тэхнічныя захады ўключаюць у сябе адпаведныя дзеянні для забеспячэння анлайн бяспекі, выключэнне рызыкі страты, змены або несанкцыянаванага доступу да даных, беручы пад увагу рызыку, звязаную з апрацоўкай і характарам апрацаваных персанальных даных. Арганізацыйныя захады змяшчаюць абмежаванне доступу да персанальных даных толькі ўпаўнаважаным асобам, якія маюць законную службовую патрэбу ў інфармацыі для мэтаў дадзенай аперацыі апрацоўкі.
Сабраныя персанальныя даныя і ўся звязаная з імі інфармацыя захоўваюцца на серверах аператараў падчас працы і абслугоўвання вэб-сайту.
Персанальныя даныя ў электронным фармаце: доступ да вашых персанальных даных, а таксама да любой іншай інфармацыі, сабранай на вэб-сайце, прадстаўляецца выключна праз сістэму ідэнтыфікацыі з паролем, даступную абмежаванаму ліку карыстальнікаў, з магчымасцю далейшай перадачы гэтых даных органам, упаўнаважаным ажыццяўляць кантроль і праверку дзейнасці Камісіі ў адпаведнасці з правам ЕС.
Вэб-сайт выкарыстоўвае файлы cookie.
Файлы cookie — гэта элементы тэксту, створаныя службамі вэб-сайтаў, якія наведаў карыстальнік; гэтыя тэкставыя файлы могуць быць усталяваныя на прыладах карыстальнікаў вэб-сайтам, які яны ў дадзены момант наведваюць («свае сталыя файлы cookie»), або іншым вэб-сайтам, а не тым, які яны ў дадзены момант наведваюць («староннія файлы cookie»). Каб спрасціць функцыянаванне нашага вэб–сайту, мы можам – пры ўмове згоды наведвальнікаў – размяшчаць невялікія файлы даных, званыя файламі cookie, на вашай прыладзе. Яны дазваляюць вэб-сайту запамінаць вашы дзеянні і прэферэнцыі (такія як лагін, мова, памер шрыфту і іншыя налады дысплею) на працягу пэўнага перыяду часу, каб вам не даводзіліся паўторна ўводзіць іх кожны раз, калі вы зноў наведваеце сайт або пераходзіце з адной старонкі на іншую.
Выкарыстоўвацца 4 розныя тыпы файлаў cookie:
«Свае сталыя файлы cookie» дазваляюць адсочваць наступную інфармацыю пра наведвальнікаў нашага вэб-сайту:
Сабраныя дадзеныя не будуць перадавацца іншым арганізацыям у маркетынгавых, камерцыйных мэтах ці мэтах даследавання рынку. Акрамя таго, вышэйзгаданыя дадзеныя не могуць быць выкарыстаныя для ідэнтыфікацыі канкрэтнага наведвальніка.
«Свае сталыя файлы cookie» ствараюцца на гэтым сайце і дазваляюць:
Тэрмін дзеяння “сваіх сталых файлаў cookie” мінае праз трынаццаць месяцаў (13), пасля чаго яны аўтаматычна выдаляюцца з прылады карыстальніка. “Тэхнічныя файлы cookie” не ўтрымліваюць аніякіх даных — яны размяшчаюцца на час сеансу знаходжання карыстальніка на вэб-сайце (час, выдаткаваны на прагляд зместу вэб-сайту).
Гэтыя файлы cookie неабходныя для захавання выбару наведвальніка пры заходзе на вэб-сайт. Як толькі наведвальнік пакідае вэб-сайт, тэхнічныя файлы cookie сеансу выдаляюцца.
«Староннія файлы cookie» (у тым ліку файлы cookie Google Analytics) падрабязна апісаныя ніжэй. «Староннія файлы cookie» з віджэту «Падзяліцца» размяшчаюцца на камп’ютары — калі карыстальнік абраў такую опцыю — каб дазволіць карыстальнікам дзяліцца кантэнтам у сацыяльных сетках.
Вэб-сайт не ўсталёўвае файлы cookie з адлюстраваннем спасылак на нашы сацыяльныя сеткі, калі вы наведваеце наш сайт.
Пры першым наведванні вэб-сайту наведвальніку прапаноўваецца выбар: прыняць («добра, я згодны/ая») або адмовіцца («адхіліць файлы cookie») ад размяшчэння файлаў cookie.
Прымаць файлы cookie: Націснуўшы на гэтую опцыю, наведвальнік дае згоду на размяшчэнне ўсіх файлаў cookie для:
Адхіліць файлы cookie: націснуўшы на гэтую опцыю, наведвальнік не дае згоды на размяшчэнне любога з вышэйзгаданых файлаў cookie. У гэтым выпадку размяшчаецца толькі тэхнічны файл cookie, асноўная мэта якога — запомніць абраныя опцыі наведвальнікаў. Гэты файл cookie размяшчаецца на час сеансу карыстальніка (час, выдаткаваны на прагляд зместу вэб-сайту) і будзе аўтаматычна выдалены па заканчэнні дадзенага сеансу. Выбар опцыі «не прымаць файлы cookie» не замінае вашай навігацыі па вэб-сайце.
Выбар не зроблены: Калі наведвальнік не прымае і не адмаўляецца ад файлаў cookie, вэб-сайт разглядае гэта як адмову ад размяшчэння файлаў cookie і ўсе звязаныя з гэтым функцыі ставяцца на паўзу да таго часу, пакуль не будзе зроблены выбар.
Ніякія файлы cookie не будуць размяшчацца на прыладах наведвальнікаў, пакуль на гэта не даецца згода, націснуўшы на опцыю «добра, я згодны/ая».
АДМОВА
У выпадку, калі наведвальнік зрабіў выбар на карысць размяшчэння файлаў cookie, гэтае рашэнне заўсёды можна змяніць і ад яго адмовіцца. Для таго, каб адмовіцца, наведвальнікі павінны выдаліць усе файлы cookie са свайго браўзера. Аднак у гэтым выпадку вам можа спатрэбіцца ўручную наладжваць некаторыя параметры пры кожным наведванні сайту, а некаторыя сэрвісы і функцыі могуць не працаваць.
Каб даведацца пра тое, як ачысціць файлы cookie у розных браўзерах, наведайце: https://www.aboutcookies.org/
ОПЦЫЯ «НЕ АДСОЧВАЦЬ»
«Не адсочваць» — гэта тэхналогія, якая дазваляе наведвальнікам адмовіцца ад адсочвання вэб-сайтамі з любымі мэтамі, уключаючы выкарыстанне аналітычных сэрвісаў, рэкламных сетак і сацыяльных платформаў. Вы можаце ўключыць опцыю «Не адсочваць» непасрэдна ў вашым вэб-браўзеры. Google Analytics не будзе адсочваць карыстальнікаў, якія ўключылі гэтую опцыю ў сваіх вэб-браўзерах.
GOOGLE ANALYTICS
Дадзены вэб-сайт выкарыстоўвае Google Analytics для адсочвання апісанай вышэй інфармацыі пра наведвальнікаў. З гэтай мэтай вышэйзгаданыя сабраныя даныя перадаюцца ў Google Inc. IP-адрасы наведвальнікаў ананімізуюцца вэб-сайтам да іх перадачы ў Google Inc; гэта абараняе ананімнасць наведвальнікаў, якія выбралі поўную функцыянальнасць вэб-сайту. Google Analytics выкарыстоўвае ўбудаваную функцыю кантроля захоўвання даных. Гэтая функцыя дае ўладальнікам вэб-сайтаў магчымасць гнутка вызначаць перыяд захоўвання даных, што захоўваюцца пры адпаведным уліковым запісе Google Analytics. Вызначаны перыяд захоўвання складае 26 месяцаў; любыя даныя з перыядам захоўвання, што выходзіць за дадзены тэрмін, выдаляюцца з сервераў Google.
Доступ да вашых персанальных дадзеных прадстаўляецца супрацоўнікам Камісіі, адказным за правядзенне гэтай аперацыі па апрацоўцы, і іншым упаўнаважаным супрацоўнікам у адпаведнасці з прынцыпам “неабходна ведаць”. Такія супрацоўнікі кіруюцца статутнымі, а пры неабходнасці дадатковымі пагадненнямі аб канфідэнцыйнасці. Дзеля пэўнай апрацоўкі інфармацыі доступ да персанальных даных прадстаўляецца супрацоўнікам ЕСЗД (EEAS) у выпадку службовы патрэбы.
Супрацоўнікі OLAF, IDOC, IAS (Cлужбы ўнутранага аўдыту), юрыдычнай службы Камісіі, а таксама супрацоўнікі іншых Генеральных дырэктаратаў (SG, DG BUDG і разліковага цэнтру) на падставе запыту, неабходнаму ў кантэксце афіцыйных расследаванняў або ў мэтах аўдыту.
У адпаведнасці з артыкулам 3 (13) Рэгламенту (ЕС) 2018/1725, органы публічнай адміністрацыі (напрыклад, Падліковая палата, Суд ЕС), якія могуць атрымліваць персанальныя даныя ў рамках канкрэтнага запыту ў адпаведнасці з правам ЕС або дзяржавы-члена, не павінны разглядацца ў якасці атрымальнікаў. Далейшая апрацоўка гэтых даных згаданымі органамі публічнай адміністрацыі павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці з дзейнымі правіламі абароны даных згодна з мэтамі апрацоўкі.
Доступ да персанальных даных прадстаўляецца супрацоўнікам ЕСЗД у Прадстаўніцтвах ЕС, адказным за правядзенне аперацыяў апрацоўкі, і ўпаўнаважаным супрацоўнікам у адпаведнасці з прынцыпам «службовай патрэбы». Такія супрацоўнікі кіруюцца статутнымі, а пры неабходнасці дадатковымі пагадненнямі аб канфідэнцыйнасці.
Доступ да персанальных даных прадстаўляецца знешнім падрадчыкам, якія працуюць ад імя і па кантракце з Органам, які кантралюе збор даных, і займаюцца стварэннем, абслугоўваннем, кіраваннем, архіваваннем вэб-сайтаў і камунікацыйнай дзейнасцю ў адпаведнасці з прынцыпам “службовай патрэбы” і з мэтай кіравання падпіскамі на атрыманне інфармацыі.
Апрацоўка персанальных даных падрадчыкам і камунікацыйнымі кампаніямі, з якімі Прадстаўніцтвы ЕС заключылі кантракты ад імя Камісіі, можа ўключаць міжнародную перадачу даных, калі падрадчыкі не з’яўляюцца кампаніямі ЕС/ЕЭЗ або выкарыстоўваюць мясцовыя офісы ў краіне, дзе рэалізуецца праект/праграма. У кантэксце знешніх дзеянняў.
Такая перадача заснаваная на
Сабраная інфармацыя не будзе перадавацца якому-небудзь трэцяму боку, за выключэннем выпадкаў, калі ў вызначаных памерах і мэтах мы будзем абавязаныя гэта зрабіць на падставе патрабаванняў закону.
Вы маеце асаблівыя правы як «суб’ект дадзеных» у адпаведнасці з Раздзелам III (Артыкулы 14-25) Рэгламенту ЕС 2018/1725, у прыватнасці, права на доступ да вашых персанальных даных і іх выпраўленне ў выпадку, калі вашы персанальныя даныя з’яўляюцца недакладнымі або няпоўнымі. Пры неабходнасці вы маеце права сцерці вашы персанальныя даныя, абмежаваць апрацоўку вашых персанальных даных, аспрэчыць апрацоўку і права на партатыўнасць даных.
Вы можаце скарыстацца сваімі правамі, звязаўшыся з Органам, які кантралюе збор даных, або, у выпадку канфлікту, з супрацоўнікам па абароне даных. Пры неабходнасці вы таксама можаце звярнуцца да Еўрапейскага інспектара па абароне даных. Іх кантактная інфармацыя пададзеная ў раздзеле 9 ніжэй.
Калі вы хочаце рэалізаваць свае правы ў кантэксце адной або некалькіх канкрэтных аперацый па апрацоўцы, калі ласка, у вашым запыце дайце іх апісанне (г.зн., спасылкі на іх ўліковыя запісы, як гэта пазначана ў раздзеле 10 ніжэй).
Калі вы хочаце рэалізаваць свае правы ў адпаведнасці з Рэгламентам ЕС 2018/1725, або калі ў вас ёсць заўвагі, пытанні ці перасцярогі, або калі вы хочаце падаць скаргу ў дачыненні да збору і выкарыстання вашых персанальных даных, калі ласка, звяртайцеся да Органу, які кантралюе збор даных, Генеральны дырэктарат па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні/Аддзел NEAR.A1 па міжведамасных адносінах і камунікацыі, выкарыстоўваючы адмыслова створаную паштовую скрыню:
Вы можаце звязацца з супрацоўнікам па абароне даных (DATA-PROTECTION-OFFICER@ec.europa.eu) датычна пытанняў, звязаных з апрацоўкай вашых персанальных даных у адпаведнасці з Рэгламентам ЕС 2018/1725.
Вы маеце права звярнуцца (г. зн., вы можаце падаць скаргу) да Еўрапейскага інспектара па абароне даных (edps@edps.europa.eu), калі вы лічыце, што вашы правы, што вынікаюць Рэгламенту ЕС 2018/1725, былі парушаныя ў выніку апрацоўкі вашых персанальных даных Органам, які кантралюе збор даных.
Супрацоўнік Еўрапейскай камісіі па абароне даных (DPO) публікуе рэестр ўсіх аперацый па апрацоўцы персанальных даных Камісіяй, якія былі задакументаваныя і даведзеныя да ягонага ведама. Вы можаце атрымаць доступ да рэестру па спасылцы: Публічны рэестр DPO (europa.eu).
Гэтая канкрэтная аперацыя апрацоўкі была ўключаная ў публічны рэестр DPO пад наступным нумарам запісу: DPR-EC-07086.
Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,