Еўрапейскі саюз асудзіў рашэнне Вярхоўнага суда Беларусі прызнаць Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт “экстрэмісцкай арганізацыяй”.
“Гэтае рашэнне з’яўляецца відавочным і неабгрунтаваным замахам на акадэмічную свабоду, свабоду выказвання меркаванняў і фундаментальнае права на адукацыю”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе, апублікаваным 15 красавіка Службай знешніх дзеянняў Еўрапейскага саюзу (ЕСЗД).
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) – прыватны, некамерцыйны гуманітарны ўніверсітэт, заснаваны ў Мінску ў 1992 годзе. Пасля прымусовага закрыцця ўладамі Беларусі ў 2004 годзе ЕГУ пераехаў у Вільню, Літва.
У заяве ЕСЗД нагадваецца, што Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт а працягу многіх гадоў забяспечваў якасную адукацыю для беларускіх студэнтаў, у тым ліку для тых, хто быў вымушаны пакінуць краіну з прычыны рэпрэсіяў. Дзякуючы падтрымцы ЕС, сотні студэнтаў атрымалі стыпендыі і дапамогу ў пакрыцці выдаткаў на пражыванне, што дазволіла ім развіваць прафесійныя навыкі і рабіць свой унёсак у развіццё грамадства.
“Прысваенне акадэмічнай установе статусу “экстрэмісцкай” — яшчэ адзін прыклад сістэматычных спробаў рэжыму задушыць крытычнае мысленне, запалохаць моладзь і яшчэ больш звузіць прастору для грамадзянскай актыўнасці як унутры Беларусі, так і за яе межамі. Гэтае рашэнне ўпісваецца ў больш шырокую практыку рэпрэсіяў, накіраваных супраць грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ і прадстаўнікоў адукацыйнага сектара”, – адзначаецца ў заяве ЕСЗД.
Еўрапейскі саюз зноў пацвердзіў сваю поўную падтрымку Еўрапейскаму гуманітарнаму ўніверсітэту, яго студэнтам, супрацоўнікам і выпускнікам і заклікаў улады Беларусі неадкладна адмяніць гэтае рашэнне і спыніць далейшыя рэпрэсіі супраць народу Беларусі.
Даведацца больш





Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,