Гранты на ўмацаванне ўстойлівасці арганізацыяў грамадзянскай супольнасці ў краінах Усходняга партнёрства
26 лютага, 2026

Гранты на ўмацаванне ўстойлівасці арганізацыяў грамадзянскай супольнасці ў краінах Усходняга партнёрства


Трансатлантычны фонд (ТФ) у супрацоўніцтве з праграмай Чарнаморскага фонду для рэгіянальнага супрацоўніцтва Нямецкага фонду Маршала ЗША абвясціў адмысловы конкурс праектаў па ўмацаванні патэнцыялу для арганізацыяў грамадзянскай супольнасці (АГА) з краінаў Усходняга партнёрства.

Асноўная мэта – надзяліць арганізацыі грамадзянскай супольнасці ведамі і інструментамі для лепшага рэагавання і пошуку адказаў на наступныя агульнарэгіянальныя праблемы ў шырокім разуменні: геапалітычныя выклікі, супрацьдзеянне дэзынфармацыі, пытанні лічбавай бяспекі; або на канкрэтныя краінавыя выклікі, такія як унутраная палітыка, прававыя абмежаванні, палітычная культура, зламысныя наратывы альбо працяглыя канфлікты.

Конкурс абвешчаны ў рамках праекту “Павышэнне ўстойлівасці грамадзянскай супольнасці ва Усходнім партнёрстве” (ERICS-EaP), які фінансуецца Еўрапейскай камісіяй і кіруецца Трансатлантычным фондам.

Арганізацыя грамадзянскай супольнасці могуць падаць заяўку на фінансаванне для падтрымкі розных дзеянняў па павышэнні ўстойлівасці: арганізацыя трэнінгаў, семінараў, магчымасцяў навучання для абароны або змяншэнні рызыкаў, такіх як палітычныя рэпрэсіі, працяглыя войны/замарожаныя канфлікты, дэзынфармацыя, адсутнасць грамадскага дыялогу і палярызацыя і г.д. У рамках праектнай прапановы заяўнік можа распрацаваць новую вучэбную праграму ці метадалогію курсу або палепшыць і пашырыць ужо існыя.

Заахвочваюцца трансгранічныя дзеянні і сеткі.

Сума гранту, даступная ў рамках дадзенага конкурсу, складае 20 000 еўра, тэрмін рэалізацыі праекту – максімум пяць месяцаў.

Апошні тэрмін падачы заявак – 13 сакавіка.

Даведацца больш

Прэс-рэліз

ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:

13 сакавіка, 2026

ТЫП МАГЧЫМАСЦІ



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,