
Еўрапейскі саюз заяўляе пра сваю занепакоенасць станам здароўя былога патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі, які знаходзіцца ў турме і, як паведамляецца, быў шпіталізаваны са слядамі збіцця. У сваёй заяве ЕС заклікае ўлады Беларусі “гарантаваць яго бяспеку, ажыццявіць неадкладны і належны медыцынскі агляд і аказанне дапамогі, а таксама прадставіць доступ да яго адвакатам і сваякам”.
“Амаль праз тры гады пасля сфальсіфікаваных выбараў, якія адбыліся ў жніўні 2020 года, колькасць палітвязняў дасягнула амаль 1500 і працягвае расці,” – заявілі ў ЕС. Гэтая жахлівая лічба сведчыць пра пагаршэнне становішча з правамі чалавека ў краіне. Рэжым Лукашэнкі працягвае затрымліваць і змяшчаць людзей у жудасныя ўмовы ў турму, дзе ім угатаванае жорсткае абыходжанне і катаванні, у тым ліку для прымусу да публічнага пакаяння”.
Як сцвярджаецца ў заяве ЕС, некалькі палітычных зняволеных у апошні час былі шпіталізаваныя пасля таго, як, паводле паведамленняў, сталі аб’ектамі гвалту ў турме. 21 мая 2021 года Вітольд Ашурак памёр у турме. ЕС зноў заклікаў да расследавання абставінаў і прычынаў яго смерці.
ЕС зноў заявіў аб сваім патрабаванні неадкладнага і безумоўнага вызвалення Віктара Бабарыкі і ўсіх палітвязняў.
Даведацца больш:





Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,
Мы выкарыстоўваем файлы cookie і аналагічныя тэхналогіі, каб палепшыць ваша ўзаемадзеянне з нашым вэб-сайтам.