Лічбавая акадэмія EU4Digital супрацоўнічае з фінансаванай ЕС платформай электроннага навучання CYRUS для паглыблення ведаў у галіне кібербяспекі. Акрамя ўласнага курсу “Кібербяспека”, анлайн-каталог бясплатнага навучання Лічбавай акадэміі EU4Digital цяпер уключае тры курсы, звязаныя з кібербяспекай на платформе CYRUS.
Згаданыя курсы даступныя на англійскай мове і ахопліваюць наступныя тэмы “Культура кібербяспекі і паводзіны чалавека”, “Топ-10 пытанняў і рашэнняў бяспекі” і “Праграмы-вымагальнікі”.
“Культура кібербяспекі і паводзіны чалавека”
Курс прызначаны для адмыслоўцаў нетэхнічных спецыяльнасцяў, такіх як менеджары па кадрах, супрацоўнікі па закупках, менеджары па ланцужках паставак і офісныя работнікі, каб паглыбіць разуменне рызыкаў кібербяспекі і стратэгіяў рэагавання. Ён засяроджваецца на найважнейшай ролі, якую граюць чалавечыя фактары ў кібербяспецы, і разглядае стратэгіі эфектыўнага камунікавання падчас і пасля інцыдэнтаў бяспекі.
Культура кібербяспекі і паводзіны чалавека
“ТОП-10 пытанняў і рашэнняў бяспекі”
Курс складаецца з 4 частак і прызначаны для распрацоўнікаў праграмнага забеспячэння і інжынераў вэб-прыкладанняў, якія хочуць пабудаваць бяспечныя, устойлівыя сістэмы і пазбегнуць распаўсюджаных памылак кадавання. У ім разглядаюцца тыповыя слабыя месцы ў інтэрнэце і засяроджваецца ўвага на тым, як яны ўплываюць на праграмы па ўсім стэку, пачынаючы ад базавага асяроддзя да сучасных фронтэндаў на аснове AJAX і HTML5. Матэрыял таксама даследуе праблемы бяспекі, характэрныя для розных платформаў, і вылучае агульныя памылкі праграмавання, якіх трэба пазбягаць. Дзякуючы канкрэтнаму практычнаму досведу, навучэнцы спазнаюць, як больш бяспечна пісаць код.
ТОП-10 пытанняў і рашэнняў бяспекі
“Праграмы-вымагальнікі”
Гэты курс прызначаны для асобаў, якія маюць доступ да карпаратыўных сетак, даных і прыладаў– асабліва тых, хто працуе ў транспартным сектары, вытворчасці або малых і сярэдніх прадпрыемствах (МСП). Курс дае веды і навыкі, неабходныя для прадухілення і эфектыўнага рэагавання на атакі з боку праграмаў-вымагальнікаў. У ім разглядаецца, як працуюць праграмы-вымагальнікі, а таксама стратэгіі прафілактыкі і рэагаванне на інцыдэнты. Удзельнікі даведаюцца, як засцерагаць сістэмы, аднаўляць дадзеныя і выконваць юрыдычныя патрабаванні, выкарыстоўваючы практычныя інструменты і разуменне рэальнага свету, каб лепш абараніць сваю арганізацыю.
Лічбавая акадэмія EU4Digital адбірае змест курсаў на падставе найбольш актуальных тэмаў ад лепшых правайдараў і платформаў, каб забяспечыць належнае навучанне для краінаў Усходняга партнёрства.
Платформа анлайн-навучання CYRUS прапануе навучанне па паляпшэнні навыкаў кібербяспекі для супрацоўнікаў усіх узроўняў, прадпрымальнікаў і арганізацыяў грамадзянскай супольнасці з акцэнтам на транспарт і вытворчы сектар, а таксама малыя і сярэднія прадпрыемствы (МСП). Фінансаваны ЕС праект CYRUS рэалізуецца 11 арганізацыямі-партнёрамі, у тым ліку EIT Manufacturing.
Даведацца больш
Прэс-рэліз Курс “Кібербяспека ад Лічбавай акадэміі EU4Digital





Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,