Хамячок Озі – Еўрапейскі пасол энергаэфектыўнасці! А яшчэ ён зорка коміксаў пра aднаўляльныя крыніцы энергіі.

Хамяк Озі – галоўны герой гэтай гісторыі. Ён не толькі мілы, але таксама вельмі разумны і марыць выратаваць планету. Ён дапамог ЕС стварыць гэтую старонку. Тут можна даведацца, чаму чыстая энергія важная для нашай будучыні.

Комікс "Шкляны шар»

Озі і яго сябры ладзяць новую місію. У гэты раз яны хочуць выратаваць планету з дапамогай прыродных крыніц энергіі –сонца, ветру і вады.

Лея рыхтуецца прадставіць на навуковай выставе сваё апошняе вынаходніцтва – шкляны шар.

Падключаеш шар да дадатку надвор'я - і ён паказвае надвор'е на вуліцы. Скончыўшы свой праект, стомленая Лея ідзе спаць.

А наступным ранкам Лея даведваецца, што яе хамячок Озі неяк пралез у шкляны шар!

Озі спрабуе выбрацца і націскае на нейкую кнопку. У выніку шар перазагружаецца і паказвае надвор'е БУДУЧЫНI.

І яно выглядае жахліва!

Устрывожаныя ўбачаным у шкляным шары дзеці спрабуюць звязацца з прафесарам Слейтам. Яны спадзяюцца, што навуковец зноў дапаможа ім выратаваць планету, пакуль не стала занадта позна...

Што чакае іх далей?

Загрузіць комікс «Шкляны шар»

АДНАЎЛЯЛЬНАЯ ЭНЕРГІЯ

Прыродныя крыніцы, такія як вада, сонца і вецер, чалавек не можа вычарпаць, нават калі выкарыстоўвае іх для выпрацоўкі энергіі. Менавіта таму іх называюць аднаўляльнымі крыніцамі энергіі.

Як вецер, сонца і вада выпрацоўваюць энергію?

Энергія ветру

Вецер – гэта натуральная крыніца энергіі, якую мы можам выкарыстоўваць пастаянна. Сіла ветру можа быць вельмі магутнай. Гэтая энергія выпрацоўваецца ветранымі турбінамі.

Ветравая электрастанцыя - гэта некалькі ветравых турбін, якія вырабляюць электраэнергію ў адным месцы.

Энергія сонца

Сонечныя панeлі пераўтвораць энергію сонца ў электрычнасць. Яе можна выкарыстоўваць для сілкавання любых прылад і захоўваць у акумулятарах.

Сонечныя калектары таксама пераўтвараюць i сонечную энергію. У іх энергія ператвараецца не ў электрычнасць, а ў цяпло.

Энергія вады

Энергію вады таксама называюць "гідраэнергіяй". Сіла патоку вады дазваляе выпрацоўваць электраэнергію, якая можа сілкаваць дамы або цэлыя гарады.

Невялікую гідраэлектрастанцыю прыводзіць у дзеянне паток вады – ручай або рэчка. Такая станцыя вырабляе да 100 квт электраэнергіі.

Расскажы сябрам пра аднаўляльныя крыніцы

Гэтую прэзентацыю могуць выкарыстоўваць як вучні, так і настаўнікі

Зрабі вятрак сам

А чаму б табе не змайстраваць вятрак сваімі рукамі?! Усяго чатыры простых крокі – у цябе гатовы сапраўдны вятрак. Яго вельмі проста зрабіць з падручных сродкаў.

Загрузі інструкцыю і паглядзі відэа.

Загрузі наш энерга-каляндар

Озі адзначыў у календары на 2024 год некалькі важных дат у сферы энергетыкі. Спампаваць каляндар тут.

Шапкі з лагатыпам #OzzyEnergy

Звяжыся з намі, калі ты хочаш, каб Озі прыйшоў у тваю школу і прынёс з сабой шапкі #OzzyEnergy. 

Нашы коміксы

Хочаш больш даведацца пра прыгоды Озі? Загрузi нашы коміксы.

Прыгоды Озі

У коміксах Озі і яго чацвёра сяброў пераносяць чытача ў свой свет. У чарадзе прыгод нашым героям атрымоўваецца выратаваць родны горад і будучыню планеты.

Дзеці распавядаюць іншым людзям, як больш эфектыўна выкарыстоўваць энергію і чаму гэта трэба рабіць усім разам.

Луна, Лея і Озі

Лея –д тэхна-гік. Яна фанат новых тэхналогій, заўсёды прыдумляе, як іх прымяніць па-новаму. Лея клапоціцца аб Озі разам са сваёй малодшай сястрой Лунай, якая часам (але толькі часам!) дапякае ёй.

Макс і Дэні

Макс і Дэні – ворагі, якія сталі сябрамі. Цяпер іх аб'ядноўвае агульная справа. Разам яны кіруюць школьным клубам. Яшчэ яны вядуць папулярную старонку ў сацсетках, дзе распавядаюць, як лепш выкарыстоўваць энергію.

Прафесар Слейт і Гаджэт Тэйлз

Прафесар Слейт – навуковец. Усё жыццё ён шукае больш разумныя спосабы выкарыстання энергіі. Яго малодшы брат і бліскучы інжынер Гаджэт Тейлз дапамагае Слейту ўвасобіць яго ідэі ў рэальнасць. Гаджэт стварае прылады, якія працуюць ад прыродных крыніц энергіі і не чыняць шкоды навакольнаму асяроддзю.

Загрузіць Коміксы

Лямпачка: Прыгоды Озі

Шкляны шар: новыя прыгоды Озі

Дадатковая інфармацыя аб праекце:

[email protected]