Гранты на развіццё сетак для арганізацыяў грамадзянскай супольнасці з краінаў Усходняга партнёрства
20 лютага, 2026

Гранты на развіццё сетак для арганізацыяў грамадзянскай супольнасці з краінаў Усходняга партнёрства


Арганізацыі грамадзянскай супольнасці (АГС) з краінаў Усходняга партнёрства (Азербайджан, Беларусь, Грузія, Арменія, Малдова і Украіна) запрашаюцца падаваць заяўку на атрыманне грантаў для стварэння новых і ўмацавання існых сетак і супрацоўніцтва.

Конкурс запушчаны ў рамках фінансаванага Еўрапейскай камісіяй праекту “Павышэнне ўстойлівасці грамадзянскай супольнасці ва Усходнім партнёрстве” (ERICS-EaP), які кіруецца Трансатлантычным фондам (ТФ) сумесна з праграмай “Чарнаморскі фонд для рэгіянальнага супрацоўніцтва” Нямецкага фонду Маршала ЗША.

Грамадскія арганізацыі могуць падаваць заяўку на фінансаванне для падтрымкі розных сеткавых мерапрыемстваў, у тым ліку, але не абмяжоўваючыся імі, стварэнне рэгіянальнае сетак, трансгранічнае супрацоўніцтва, абмен лепшымі практыкамі і адвакатаванне. Дзеянні па развіцці сувязяў і сетак могуць засяроджвацца на такіх тэмах, як: прасоўванне дэмакратыі, грамадзянская актыўнасць, правы чалавека, сродкі масавай інфармацыі, дэзынфармацыя/місынфармацыя, празрыстасць, вяршэнства права і г.д.

Памер грантаў складае 30 000 еўра на тэрмін рэалізацыі праекту да 12 месяцаў.

Каб прэтэндаваць на грант, арганізацыі грамадзянскай супольнасці павінны быць зарэгістраваныя (калі гэта магчыма) і весці актыўную дзейнасць у краіне Усходняга партнёрства. Праекты павінны ўключаць арганізацыі з не менш чым трох краін Усходняга партнёрства.

Апошні тэрмін падачы заявак – 13 сакавіка.

Праект ERICS-EaP накіраваны на садзейнічанне інклюзіўнаму, устойліваму і дэмакратычнаму грамадству ва ўсім рэгіёне Усходняга партнёрства. Гэта ахоплівае ўмацаванне патэнцыялу і пашырэнне магчымасцяў суб’ектаў грамадзянскай супольнасці і пашырэнне іх удзелу ў працэсах дэмакратызацыі, рэформаў і аднаўлення ў краінах Усходняга партнёрства.

Даведацца больш

Прэс-рэліз 

ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:

13 сакавіка, 2026

ТЫП МАГЧЫМАСЦІ



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,