Пашырэнне ЕС: Украіна, Малдова і Грузія – на спецыяльнай старонцы можна знайсці ключавую інфармацыю і рэсурсы
13 снежня, 2023

Пашырэнне ЕС: Украіна, Малдова і Грузія – на спецыяльнай старонцы можна знайсці ключавую інфармацыю і рэсурсы


14-15 снежня лідары ЕС збяруцца ў Бруселі на пасяджэнне Еўрапейскай рады, дзе яны абмяркуюць палітыку пашырэння ЕС, у тым ліку наступныя крокі адносна далучэння Украіны, Рэспублікі Малдова і Грузіі, праграма EU NEIGHBOURS east падрыхтавала спецыяльную старонку пра пашырэнне ЕС, дзе тлумачыцца працэс пашырэння і яго стан на дадзены момант.

Старонка “Пашырэнне ЕС: Украіна, Малдова і Грузія” знаёміць з апошнім Пакетам пашырэння на 2023 год, у якім рэкамендуецца пачаць перамовы пра ўступленне з Украінай і Малдовай і надаць статус кандыдата Грузіі пры ўмове, што Грузія выканае шэраг крокаў, а таксама інфармуе пра працэс пашырэння і дасягнуты прагрэс кожнай краінай. Інфармацыя таксама даступная на азербайджанскай, армянскай, беларускай, грузінскай, румынскай, украінскай і рускай мовах.

Старонка “Пашырэнне ЕС” змяшчае даведачную інфармацыю, ключавыя факты і тлумачэнні, а таксама агульныя спасылкі на арыгінальныя справаздачы Еўрапейскай камісіі і рэсурсы, якія змяшчаюць больш падрабязную інфармацыю пра працэс пашырэння і дачыненні ЕС з Грузіяй, Малдовай і Украінай.

Даведацца больш

Старонка “Пашырэнне ЕС”

Пасяджэнне Еўрапейскай рады 14-15 снежня



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,