ЕС аб’яўляе аб выдзяленні больш за 5 млрд еўра на развіццё навыкаў у рамках Эразмус+ 2026
17 лістапада, 2025

ЕС аб’яўляе аб выдзяленні больш за 5 млрд еўра на развіццё навыкаў у рамках Эразмус+ 2026


12 лістапада Еўрапейская камісія адкрыла набор заявак на Erasmus+ 2026, прапаноўваючы новыя магчымасці фінансавання ў сферы адукацыі, прафесійнай падрыхтоўкі, моладзі і спорту па ўсёй Еўропе і за яе межамі. 

З бюджэтам каля 5,2 млрд еўра на 2026 год праграма працягвае інвеставаць у развіццё навыкаў і грамадзянскую адукацыю з дапамогай праектаў трансгранічнай мабільнасці і супрацоўніцтва.

У 2026 годзе праграма Erasmus+ будзе падтрымліваць больш партнёрскіх ініцыятываў і мабільнасці ў сектары школьнай адукацыі. Гэтая ініцыятыва дапаможа арганізацыям праверыць і ўкараніць інавацыйныя метады навучання, што спрыяюць развіццю базавых навыкаў, што ідзе ў рэчышчы намаганняў ЕС па спрыянні грамадзянскай дзейнасці, дэмакратычнаму ўдзелу і прасоўванні супольных каштоўнасцяў.

Акрамя таго, праграма па-ранейшаму кіруецца сваім скразнымі прыярытэтамі інклюзіўнасці, пераходу да лічбавага і зялёнага грамадства, а таксама дэмакратычнага ўдзелу. 

Эразмус+ таксама працягвае падтрымліваць украінскіх навучэнцаў і педагогаў ва Украіне, а таксама ўкраінцаў, якія пераехалі ў ЕС ці ў краіну, ахопленую праграмай. 

Праграма 2026 года забяспечыць магчымасць мабільнасці для прыблізна 1 275 000 навучэнцаў. У яе рамках падтрымку атрымаюць больш за 100 000 арганізацыяў, што ўдзельнічаюць у праектах Эразмус+, такіх як ВНУ, школы, цэнтры прафесійнай адукацыі і падрыхтоўкі, кампаніі, моладзевыя і спартовыя арганізацыі. 

Арганізацыі, якія працуюць у сферы адукацыі, прафесійнай падрыхтоўкі, моладзі або спорту – напрыклад, школы, універсітэты, прафесійныя цэнтры, НДА і моладзевыя групы – могуць падаваць заяўкі на фінансаванне ў рамках Эразмус+. Удзел фізічных асобаў (напрыклад, навучэнцаў, настаўнікаў або моладзі) забяспечваецца праз згаданыя арганізацыі. 

Большасць заявак павінна быць пададзенымі ў нацыянальныя агенцтвы Эразмус+. Некаторыя дзеянні, такія як вялікія партнёрскія праекты супрацоўніцтва ў рамках праграмы імя Жана Манэ (Jean Monnet), знаходзяцца ў кіраванні Еўрапейскага выканаўчага агенцтва па адукацыі і культуры (EACEA). Поўная інфармацыя даступная ў Даведніку па праграме Эразмус+ 2026. 

Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна могуць удзельнічаць у пэўных дзеяннях праграмы з улікам канкрэтных крытэраў або ўмоваў (просьба азнаёміцца з Даведнікам, каб удакладніць умовы для ўдзелу ў рамках кожнага асобнага кірунку).

Даведацца больш

Прэс-рэліз 

ГАВАДАЯ ПРАГРАМА НА 2026 ГОД

Абвестка пра набор заявак на “Эразмус+ 2026”



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,