13 лістапада Еўрапейскі парламент заклікаў ЕС змагацца з дзеяннямі аўтарытарных рэжымаў, каб уціскаць, кантраляваць або прымусіць замаўчаць палітычных апанентаў і іншыя крытычныя галасы з-за мяжы.
Праваабаронцы з’яўляюцца ключавым апірышчам дэмакратыі і вяршэнства права, і яны недастаткова абароненыя, кажуць еўрадэпутаты ў дакладзе, прынятым у рамках уласнай ініцыятывы 512 галасамі (76 супраць і 52 устрымаліся).
На думку дэпутатаў Еўрапарламенту, за 80% выпадкаў транснацыянальных рэпрэсіяў адказныя 10 краінаў, а менавіта Беларусь, Кітай, Турцыя, Таджыкістан, Расія, Егіпет, Камбоджа, Туркменістан, Узбекістан і Іран. У тэксце падкрэсліваецца, што за апошняе дзесяцігоддзе было зафіксавана больш за 1200 прамых фізічных інцыдэнтаў у 103 краінах.
Парламент упершыню прыняў дэталёвае вызначэнне транснацыянальных рэпрэсіяў. Паводле еўрадэпутатаў, гаворка ідзе пра “напады і пагрозы, здзейсненыя дзяржавамі, аўтарытарнымі рэжымамі і іх агентамі, з мэтай абароны і прасоўвання сваіх інтарэсаў па-за нацыянальнымі межамі, каб уціскаць, кантраляваць або прымусіць замаўчаць дысідэнтаў, палітычных апанентаў, журналістаў, актывістаў, праваабаронцаў і чальцоў дыяспары”.
У дакладзе падрабязна апісаны шырокі спектр фізічных метадаў: мэтанакіраваныя забойствы, выкраданні, гвалт, пераслед і прымусовыя вяртанні, знікненні і дэпартацыя.
Злоўжыванне прававымі інструментамі таксама з’яўляецца часткай арсеналу пагрозаў у дачыненні да праваабаронцаў: або праз консульскія службы, працэдуры экстрадыцыі, арышты або злоўжыванне механізмам “чырвоных абвяшчэнняў” (абвяшчэнне ў міжнародны вышук) Інтэрполу, а таксама абвінавачванні ў тэрарызме або нанясенні шкоды дзяржаўнай бяспецы. Адначасова дэпутаты Еўрапарламенту асудзілі нефізічныя метады, такія як лічбавае сачэнне, запалохванне, шантаж і пагрозы ў дачыненні да сем’яў праваабаронцаў.
Еўрадэпутаты настойваюць, каб у рамках пагадненняў ЕС з трэцімі краінамі транснацыянальныя рэпрэсіі сістэматычна браліся пад увагу і ўводзіліся палажэнні аб маніторынгу правоў чалавека. У дакладзе падкрэсліваецца неабходнасць строгага адсочвання рынку, а экспарт шпіёнскіх праграмаў і тавараў падвойнага прызнання ў аўтарытарныя рэжымы, прызнаныя вінаватымі ў транснацыянальных рэпрэсіях, павінен быць забароненым.
Даклад таксама заклікае ЕС прыцягваць дзяржавы і вінаватых у транснацыянальных рэпрэсіях да адказнасці праз адрасныя санкцыі і Глабальны рэжым санкцыяў ЕС за парушэнні правоў чалавека (Акт Магніцкага ЕС).
Парламент актыўна падтрымлівае міжнародныя намаганні па прасоўванні дэмакратыі і правоў чалавека ва ўсім свеце. Кожны год дэпутаты Еўрапарламента прысуджаюць прэмію імя А.Сахарава “За свабоду думкі” барацьбітам за правы чалавека. У 2025 годзе прэмію імя A.Сахарава прысудзілі зняволеным у Беларусі і Грузіі журналістам – Андрэю Пачобуту і Мзіі Амаглабелі.
Даведацца больш





Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,