Электронныя подпісы важны крок на шляху да лічбавай будучыні
22 лістапада, 2021

Электронныя подпісы важны крок на шляху да лічбавай будучыні


Уявіце, што вы валодаеце малым прадпрыемствам і траціце некалькі гадзін у тыдзень на падпісванне дакументаў. Ці не было б прасцей падпісваць дакументы ў электронным выглядзе, калі вам зручна і дзе б вы ні знаходзіліся, пры дапамозе электроннага пасведчання асобы, сапраўднасць якога можа лёгка прызнаць іншы ўдзельнік аперацыі?

У 21-м стагоддзі, калі ўсё – ад гандлю да дзяржаўных паслуг – стала лічбавым, праблема даверу ў анлайн-прасторы мае вялікае значэнне. Якой крыніцы інфармацыі, якім дакументам можна давяраць? Як іх праверыць? Кваліфікаваны электронны подпіс (eSignature) – гэта рашэнне, якое дазваляе падпісваць дакументы аддалена. eSignature гарантуе сапраўднасць дакумента, можа дзейнічаць за мяжой і дапамагае эканоміць час, узмацняючы давер і бяспеку ў анлайн-прасторы.

Каб электронны подпіс выклікаў давер за мяжой, ініцыятыва Еўрапейскага саюза EU4Digital ажыццявіла трансгранічны пілотны праект eSignature. Падчас пілотнага праекта рашэнне eSignature тэставалася паміж адабранымі Усходнімі краінамі-партнёрамі – Малдовай і Украінай – і краінай ЕС – Эстоніяй, каб лепш падрыхтаваць краіны да ўзаемнага прызнання. Нават калі толькі тры краіны ўдзельнічалі ў пілотным праекце, eSignature з’яўляецца важным структурным элементам міжнароднай лічбавай эканомікі. Пілотны праект дае магчымасць закласці падмурак для больш шырокага распаўсюджвання рашэння ў рэгіёне Усходняга партнёрства і дазваляе іншым Усходнім краінам-партнёрам – Арменіі, Азербайджану, Беларусі і Грузіі – скарыстацца набытымі ведамі і лепей падрыхтаваліся да ўзаемнага прызнання лічбавых паслуг паміж імі і з ЕС.

Што азначае пілотны праект eSignature?

Кваліфікаваны электронны подпіс і іншыя паслугі лічбавага даверу дазваляюць лёгка падпісваць электронныя дакументы і абменьвацца імі. Гэтыя рашэнні з’яўляюцца істотнымі структурнымі элементамі міжнароднай лічбавай эканомікі. Задайце сабе пытанне: якія краіны сёння могуць прызнаць дакументы, створаныя ва Усходніх краінах-партнёрах? Ці адпавядае заканадаўства кожнай Усходняй краіны-партнёра еўрапейскаму?

У Еўрапейскім саюзе паслугі лічбавага даверу, і ў тым ліку eSignature, рэгулююцца eIDAS. Гэты рэгламент усталёвае адзіныя рамкі для электроннага пасведчання асобы (eID) і электронных подпісаў у 27 краінах-членах ЕС. Аднак тэхналагічныя, арганізацыйныя і заканадаўчыя базы Усходніх краін-партнёраў адрозніваюцца ад той, што існуе ў ЕС. Гэта азначае, што лічбавыя рашэнні не заўсёды могуць бесперашкодна ўзаемадзейнічаць паміж краінамі. Вось дзе на дапамогу прыходзіць пілотны праект eSignature.

Пілотны праект eSignature быў запушчаны ў красавіку 2020 года. Асноўная дзейнасць была накіраваная на тэставанне працы трансгранічнага рашэння eSignature у трох краінах: дзвюх Усходніх краінах-партнёрах – Украіне і Малдове, і краіне ЕС – Эстоніі. Краіны-ўдзельніцы пілотнага праекта спачатку павінны былі дамовіцца пра агульныя прынцыпы і фарматы, і ў тым ліку пра такія кампаненты, як дадаванне меткі часу, механізм пацвярджэння і праверка статусу сертыфіката. На першы погляд можа здацца, што агульныя прынцыпы вельмі простыя, але на самой справе тэхнічнае выкананне патрабавала складаных узгодненых дзеянняў ад мноства зацікаўленых бакоў, каб рашэнне eSignature было тэхнічна эфектыўным і сумяшчальным паміж рознымі краінамі.

Што змяняе пілотны праект eSignature?

Падчас пілотных праектаў каманды краін-удзельніц набылі практычны вопыт распрацоўкі трансгранічнай і сумяшчальнай паслугі электронных подпісаў. Дзякуючы гэтаму яны прасунуліся на некалькі крокаў наперад у падрыхтоўцы да трансгранічнага ўзаемнага прызнання паслуг лічбавага даверу.

Нікалаз Гагнідзэ, намеснік галавы Агенцтва лічбавага кіравання Грузіі, які выступіў каардынатарам Сеткі па даверы і бяспецы ад EU4Digital для шасці Усходніх краін-партнёраў, адзначыў, што пілотны праект павінен быў пракласці шлях да тэхнічных і заканадаўчых змяненняў, неабходных для ўвядзення трансгранічнага рашэння eSignatures ва Усходніх краінах-партнёрах. Важным наступным этапам будзе падпісанне пагадненняў аб узаемным прызнанні паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі і потым – з дзяржавамі-членамі ЕС.

Гагнідзэ заявіў, што адносна прызнання паслуг лічбавага даверу Усходнія краіны-партнёры толькі на некалькі крокаў адстаюць ад еўрапейскіх стандартаў, з Грузіяй, Украінай і Малдовай наперадзе. «Наша заканадаўства адпавядае Рэгламенту eIDAS, але існуюць іншыя тэхнічныя і працэсуальныя праблемы, якія неабходна вырашыць, каб яно поўнасцю адпавядала таму, што існуе ў краінах УП і ў ЕС. Тады мы зможам дасягнуць [трансгранічнага] ўзаемнага прызнання электронных подпісаў», – сказаў ён.

Канчатковай мэтай праекта было паляпшэнне падрыхтаванасці да трансгранічнага ўзаемнага прызнання электронных подпісаў.Георгій Джыджэішвілі, дырэктар Агенцтва развіцця дзяржаўных паслуг Грузіі, што выдае сертыфікаты лічбавага даверу, тлумачыць: «Калі вы падпісваеце дакумент пры дапамозе пасведчання асобы, ён будзе прызнаны краінамі ЕС і будзе мець юрыдычную сілу. Гэта будзе вельмі важны крок – мажліва, другі па важнасці пасля візавай лібералізацыі – які зблізіць нас з ЕС. Без гэтай ініцыятывы нам было б цяжка развіваць паслугі электронных подпісаў [сумяшчальных з патрабаваннямі ЕС], таму што ў гэтага працэсу ёсць не толькі палітычны, але і тэхнічны бок. Пілотны праект станоўча ўплывае на абодва». 

Узаемнае прызнанне

Вось дзе трансгранічны пілотны праект eSignature, які ажыццяўляецца EU4Digital, мае вялікае значэнне: яго поўнае ўкараненне стане галоўнай умовай для пашырэння пераваг Адзінага лічбавага рынку на ўсходніх суседзяў ЕС. Абапіраючыся на вопыт пілотнага праекта і стандарты ЕС, EU4Digital распрацаваў практычныя рэкамендацыі для краін-удзельніц, якія дапамогуць палепшыць гатоўнасць да ўзаемнага прызнання электроннай ідэнтыфікацыі ў рэгіёне Усходняга партнёрства. 

«Пілотны праект eSignature – гэта маленькі крок на шляху да вялікіх змяненняў, што набліжаюць лічбавую будучыню, у якой паслугі лічбавага даверу будуць юрыдычна прызнаныя на міжнародным узроўні», – гаворыць Марцінас Даўгірдас, кіраўнік напрамку даверу і бяспекі праекта EU4Digital. «У больш шырокім сэнсе праект EU4Digital працуе над тым, каб вызначыць прынцыпы сумяшчальнасці трансгранічных электронных паслуг. Гэта прынцыпы, распрацаваныя дзеля таго, каб задаць тон гарманізаваным дзеянням, накіраваным на распрацоўку і запуск сумяшчальных электронных паслуг, якія палепшаць жыццё грамадзян і прадпрымальнікаў у розных краінах».

Праз EU4Digital Еўрапейскі саюз паставіў амбіцыйныя задачы. Марцінас Даўгірдас, кіраўнік напрамку даверу і бяспекі праекта EU4Digital, гаворыць: «Мы спрабуем задаць тэмп лічбавай будучыні, парадыгмай якой будзе ідэя пра тое, што ўсё з’яўляецца паслугай – лічбавай, сумяшчальнай, надзейнай і дзякуючы гэтаму бесперашкоднай – для прадпрыемстваў і грамадзян унутры краін і паміж імі. Каб заставацца рэалістамі, пракладваючы шлях, мы распрацавалі серыю трансгранічных пілотных мерапрыемстваў, каб як мага раней пацвердзіць канцэпцыю, вучыцца, абменьвацца вопытам і матываваць усіх, хто прымае ў гэтым удзел».

Пілотныя праекты EU4Digital у сферы паслуг лічбавага даверу ажыццяўляюцца дзеля таго, каб даказаць, што ў сучасным грамадстве 21-га стагоддзя існуюць працэсы, інструменты і тэхналогіі, з дапамогай якіх краіны могуць прызнаваць паслугі лічбавага даверу іншых краін, што стварае новыя магчымасці для супрацоўніцтва паміж імі ў галіне лічбавай эканомікі. Ініцыятыва EU4Digital накіраваная на тое, каб пашырыць пілотныя праекты на іншыя Усходнія краіны-партнёры.

Развіваючы давер і бяспеку ў лічбавай эканоміцы, ЕС спрашчае электронныя аперацыі, у якіх маюць патрэбу прадпрыемствы і грамадзяне, робячы іх больш надзейнымі, хуткімі і таннымі, а таксама спрыяе павышэнню ўстойлівасці самай важнай лічбавай інфраструктуры ў такіх галінах, як тэлекамунікацыі, энергетыка, транспарт і банкаўская справа. У выніку эканоміка становіцца больш моцнай і дынамічнай, а давер спажыўцоў расце.

Даведайцеся больш пра трансгранічныя пілотныя праекты eSignature  і ініцыятыву EU4Digital.



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,