Падаць заяўку зараз: новы набор Паслоў еўрапейскай моладзі
5 верасня, 2023

Падаць заяўку зараз: новы набор Паслоў еўрапейскай моладзі


Калі вам ад 16 да 26 гадоў і вы з адной з шасці краінаў Усходняга партнёрства (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна), Еўрапейскага саюзу ці Вялікабрытаніі*, Вы можаце падаць заяўку зараз і да 8 кастрычніка, каб далучыцца да ініцыятывы “Паслы еўрапейскай моладзі”. 

4 верасня праект EU NEIGHBOURS east абвясціў новы набор. Каб падаць заяўку, трэба быць:

  • грамадзянінам адной з шасці краінаў Усходняга партнёрства (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна), дзяржаваў-членаў Еўрапейскага саюзу або Вялікабрытаніі;
  • ва ўзросце ад 16 да 26 гадоў;
  • з добрым узроўнем англійскай мовы;
  • цікавіцца ЕС, партнёрствам і супрацоўніцтвам паміж ЕС і вашай краінай;
  • цікавіцца публічнай дыпламатыяй і інфармацыйнай дзейнасцю, мець жаданне дзяліцца ведамі, досведам і інфармацыяй;
  • мець матывацыю садзейнічаць развіццю вашай супольнасці і краіны;
  • цікавіцца валанцёрскай дзейнасцю і быць гатовым прысвяціць дастаткова часу грамадзянскай актыўнасці?

Паспяховыя кандыдаты будуць браць у анлайн-імпрэзах ды дзейнасці па наладжванні дыялогу і прадстаўляць моладзь сваёй краіны як унутры як, так і за мяжой. Даведацца больш можна на адмысловай старонцы для падачы заяўкі.

Каб падаць заяўку, заяўнікі павінны запоўніць гэтую форму заяўкі да апоўначы па цэнтральнаеўрапейскім часе ў нядзелю, 8 кастрычніка 2023 года. Заяўнікам прапануецца паказаць сваю матывацыю і выканаць творчае заданне ў падтрымку сваёй заяўкі. 

Ініцыятыва Паслы еўрапейскай моладзі (YEAs) – гэта непалітычная, добраахвотная, дынамічная камунікацыйная сетка, якая наводзіць і будуе масты сяброўства паміж маладымі людзьмі з Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова, Украіны, а таксама дзяржаваў-членаў ЕС і Злучанага Каралеўства. 

Даведацца больш

Аб’ява

Старонка, каб падаць заяўку

Паслы еўрапейскай моладзі і часта задаваныя пытанні

Пазнаёмцеся з цяперашнімі YEAs

* Беручы ўдзел у ініцыятыве “Паслы еўрапейскай моладзі” ад моманту яе стварэння ў 2016 годзе, маладыя людзі са Злучанага Каралеўства працягваюць удзельнічаць і маюць права далучацца да YEAs.

ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:

8 кастрычніка, 2023

ТЫП МАГЧЫМАСЦІ



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,