Шанец стаць Паслом еўрапейскай моладзі – скарыстайся ім прама зараз!
4 верасня, 2023

Шанец стаць Паслом еўрапейскай моладзі – скарыстайся ім прама зараз!


Калі вам ад 16 да 26 гадоў і вы з адной з шасці краінаў Усходняга партнёрства (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна), краінаў Еўрапейскага саюзу ці Вялікабрытаніі*, Вы можаце падаць заяўку зараз і да 8 кастрычніка, каб далучыцца да ініцыятывы “Паслы еўрапейскай моладзі”. 

Новы набор быў абвешчаны праграмай EU NEIGHBOURS east і скіраваны на дынамічных і поўных энтузіязму маладых людзей, якія цікавяцца справамі ЕС і партнёрствам сваёй краіны з ЕС. Трэба мець добры ўзровень валодання англійскай мовай,  імкнуцца зрабіць свой унёсак у развіццё і росквіт вашага супольнасці і краіны, а таксама быць гатовым выдзяляць дастаткова часу для грамадскай дзейнасці. 

Паспяховыя кандыдаты будуць удзельнічаць у анлайн-імпрэзах і дзейнасці па пашырэнні дыялогу, яны будуць прадстаўляць моладзь сваіх краін як унутры краіны, так і за мяжой. Яны змогуць абменьвацца досведам, абмяркоўваць пытанні, якія наўпрост цікавяць моладзь, даведвацца пра перадавыя практыкі і працаваць разам для лепшай будучыні сваёй краіны. Наведайце нашу адмысловую старонку заяўкі, каб даведацца больш пра набор і ініцыятыву YEAs.

Каб падаць заяўку стаць Паслом еўрапейскай моладзі, кандыдаты павінны запоўніць анкету самае позняе да апоўначы па цэнтральнаеўрапейскім часе ў нядзелю 8 кастрычніка 2023 года. Заяўнікам прапануецца паказаць сваю матывацыю і выканаць творчае заданне ў падтрымку сваёй заяўкі. 

Пасля завяршэння прыёму заявак, адабраныя кандыдаты спачатку будуць запрошаныя на сумоўе. Тыя, хто паспяхова пройдзе сумоўе, затым будуць запрошаныя на спецыяльныя сесіі, і іх кандыдатуры будуць адпраўленыя для далейшага зацвярджэння (афіцыйным зацікаўленым бакам). Увесь працэс ад моманту спынення прыёму заявак да атрымання канчатковых вынікаў займае прыкладна восем тыдняў.

З прычыны вайны ва Украіне ўкраінскія грамадзяне могуць падаваць заяўку або з Украіны, або з любой краіны ЕС, дзе яны зараз знаходзяцца.

Паслы еўрапейскай моладзі з Беларусі больш не дзейнічаюць на тэрыторыі краіны, але маладыя беларусы, якія пражываюць у ЕС, могуць далучыцца да сеткі, незалежна ад краіны знаходжання.

Ініцыятыва Паслы еўрапейскай моладзі (YEAs) – гэта непалітычная, добраахвотная, дынамічная камунікацыйная сетка, якая наводзіць і будуе масты сяброўства паміж маладымі людзьмі з Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова, Украіны, а таксама дзяржаваў-членаў ЕС і Вялікабрытаніі. Мэтай сеткі з’яўляецца павышэнне абазнанасці пра супрацоўніцтва ЕС з усходнімі краінамі-партнёрамі, дэманстрацыя адчувальных вынікаў гэтага супрацоўніцтва, садзейнічанне палітычнаму дыялогу па розных тэмах, спрыянне росту грамадзянскай актыўнасці і сумесная праца ў імя лепшай будучыні.

Ініцыятыва YEAs была запушчаная Еўрапейскім саюзам у 2016 годзе, і на сённяшні дзень у ёй узялі ўдзел больш за 1700 маладых людзей з больш чым 30 розных краінаў.

Даведацца больш

Старонка, каб падаць заяўку

Анкета

Паслы еўрапейскай моладзі і часта задаваныя пытанні

Пазнаёмцеся з цяперашнімі YEAs

* Беручы ўдзел у ініцыятыве “Паслы еўрапейскай моладзі” ад моманту яе стварэння ў 2016 годзе, маладыя людзі з Вялікабрытаніі працягваюць удзельнічаць і маюць права далучацца да YEAs.



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,