Здароўе і навакольнае асяроддзе цесна ўзаемазвязаныя: якія высновы можна зрабіць у сувязі з крызісам COVID-19?
27 траўня, 2020

Здароўе і навакольнае асяроддзе цесна ўзаемазвязаныя: якія высновы можна зрабіць у сувязі з крызісам COVID-19?


Пандэмія каранавірусу закранула літаральна кожнага на планеце.

Пакуль захоўваецца надзвычайная сітуацыя ў галіне аховы здароўя, мы мусім строга прытрымлівацца рэкамендацый Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ). У той жа час многія краіны ўжо пачалі абмяркоўваць захады па аднаўленні пасля крызісу, накіраваныя на падтрымку насельніцтва і эканомікі.

Несумненна, спатрэбіцца час, каб вынесці з цяперашняй сітуацыі ўрокі, лепш супрацьстаяць выклікам і па магчымасці пазбегнуць наступных крызісаў, або хаця б максімальна змякчыць іх наступствы.

Пандэмія паказала, наколькі моцная сувязь паміж станам навакольнага асяроддзя, у тым ліку водных сістэм, і здароўем чалавека.

  • Water Inspection Laboratory of the National Environmental Agency of Georgia
  • EUWI+ Facebook poster on COVID-19 prevention measures

Менавіта таму глабальны адказ ЕС у барацьбе з пандэміяй ахоплівае водныя рэсурсы. Памер пакета, скіраванага на падтрымку навуковых даследаванняў, аховы здароўя і водных сістэм — 15,6 мільярдаў еўра.  Еўрапейскі саюз падтрымлівае сваіх усходніх партнёраў. 962 мільёны еўра зарэзерваваныя для краін Усходняга партнёрства. 

Водная ініцыятыва плюс Еўрапейскага саюза (EUWI+) — гэта найбуйнейшая падтрымка Еўрапейскім саюзам воднага сектара ва ўсходніх краінах-партнёрах. Праект, які фінансуецца ЕС, дапамагае шасці краінам-партнёрам наблізіць сваё заканадаўства да Воднай рамачнай дырэктывы ЕС і распрацаваць доўгатэрміновую палітыку і ўстойлівыя метады кіравання ў галіне водных рэсурсаў, што паспрыяе бяспецы і здароўю мільёнаў грамадзян у шасці краінах Усходняга партнёрства (УП).

Жыццяздольныя прыродныя экасістэмы – абавязковая ўмова здароўя людзей

Прыродныя сістэмы забяспечваюць найважнейшыя экасістэмныя паслугі, такія як кісларод, прадукты харчавання і чыстая вада. Гэта добра вядомы факт. Менш відавочныя паслугі рэгулявання ці падтрымкі, такія як стабільныя і бяспечныя ўмовы жыцця, узаемазвязанасць асяроддзяў пражывання для забеспячэння біяразнастайнасці, устойлівасць да змены клімату, ачыстка вады, рэгуляванне хвароб, барацьба са шкоднікамі, рэгуляванне і змякчэнне наступстваў паводак і т.д. Без гэтага мы проста не змаглі б выжыць і налазіць дабрабыт.

Аднак толькі здаровыя прыродныя сістэмы могуць выконваць і падтрымліваць гэтыя функцыі. На жаль, многія экасістэмы ўжо моцна парушаныя або пашкоджаныя праз нерацыянальную дзейнасць людзей і празмернае выкарыстанне. Сітуацыю яшчэ больш пагаршае змяненне клімату. Існуе цесная сувязь паміж зменамі экасістэм і дабрабытам людзей.

  • Surface Water field surveys in Moldova

Якім чынам Водная ініцыятыва плюс Еўрапейскага саюза дапамагае ахоўваць водныя экасістэмы? Праект накіраваны на развіццё сістэмнага падыходу да кіравання воднымі рэсурсамі, які атрымаў назву інтэграванага кіравання воднымі рэсурсамі. Гэты метад накіраваны на ўзмацненне натуральнага балансу водных рэсурсаў пры іх выкарыстанні чалавекам, падтрыманне і аднаўленне прыродных водных экасістэм. Праект аказвае падтрымку шасці краінам-партнёрам у распрацоўцы і адаптацыі новых інструментаў і канцэпцый комплекснага кіравання воднымі рэсурсамі ў адпаведнасці з еўрапейскімі стандартамі.

Сярод наватарскіх канцэпцый у галіне кіравання воднымі рэсурсамі — планаванне кіравання рачнымі басейнамі і экалагічны маніторынг, якія прапануюцца ў рамачнай дырэктыве ЕС па водных рэсурсах. Яны маюць вырашальнае значэнне для інтэграцыі чалавечай дзейнасці ў прыродныя экасістэмы. Дзякуючы Воднай ініцыятыве плюс Еўрапейскага саюза шэсць краін-партнёраў развіваюць свой патэнцыял па ўкараненні гэтых інструментаў кіравання воднымі рэсурсамі, адаптуючы іх да сваіх патрэб і мясцовых рэалій, што забяспечыць устойлівае развіццё, а значыць здароўе людзей і навакольнага асяроддзя.

Доступ да бяспечнай пітной вады — наша бяспека падчас крызісу

Чыстая і бяспечная вада — абсалютна неабходная для чалавека. Без бяспечнай вады немагчыма падтрымліваць сістэмы аховы здароўя і асноўныя гігіенічныя меры па прафілактыцы і барацьбе з інфекцыйнымі захворваннямі. Але нельга лічыць, што доступ да бяспечнай пітной вады — гэта дадзенасць ва ўсіх частках еўрапейскага кантынента. Для забеспячэння ўсеагульнага доступу да добрай сістэмы водазабеспячэння і водаадвядзення і якасці вады, патрабуецца моцная нарматыўна-прававая база, а таксама інфраструктура, матэрыяльная база, чалавечыя і фінансавыя рэсурсы. 

Водная ініцыятыва плюс Еўрапейскага саюза дапамагла Азербайджану, Арменіі, Беларусі, Рэспубліцы Малдова і Украіне ўсталяваць канкрэтныя нацыянальныя мэты ў галіне доступу да пітной вады і санітарыі з дапамогай механізмаў Воднай канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і Пратакола па вадзе і здароўі.

  • Water Inspection Laboratory of the National Environmental Agency of Georgia

У рамках праекта, які фінансуецца ЕС, краіны Усходняга партнёрства ўмацавалі свой патэнцыял у галіне маніторынгу водных рэсурсаў і лабараторных аналізаў для забеспячэння дакладных дадзеных аб якасці вады. Гэта ўключае ў сябе аднаўленне сетак маніторынгу вады і падтрымку абнаўлення лабараторый праз пастаўку сучаснага абсталявання і навучанне персаналу.  

Пара задумацца і расставіць прыярытэты: што для нас сапраўды каштоўнае?

Крызіс беспрэцэдэнтнага маштабу вымагае задумацца. Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб прадухіліць будучы крызіс і зрабіць будучыню лепшай. Мы ведаем, што ў сучасных сістэмах шмат недахопаў і што дзейнасць чалавека аказвае негатыўны ўплыў на прыродны свет. Давайце выдаткуем час на пераацэнку каштоўнасцей і расставім прыярытэты: вызначым, што будзе сапраўды важна ў свеце пасля каранавірусу.

Найважнейшыя сувязі паміж эфектыўным кіраваннем воднымі экасістэмамі і здароўем людзей ужо бачныя. Гэта значыць, што прыярытэтам у кіраванні воднымі рэсурсамі мусіць быць здароўе. Прынцып увядзення і строгага выканання рашэнняў з улікам экалагічных фактараў моцна паспрыяе аднаўленню эканомікі і будучаму развіццю. Больш за тое, для распрацоўкі і ажыццяўлення палітыкі кіравання воднымі рэсурсамі ў міжгаліновы і ўнутры-галіновы дыялог варта ўключаць сектар аховы здароўя.

  • Transitional and coastal waters monitoring survey in Georgia

Інвестыцыі ў водныя рэсурсы акупаюцца: па-першае, яны падтрымліваюць эканамічныя выгады экасістэмных паслуг прыроды, абараняючы біяразнастайнасць і водныя экасістэмы, якія могуць выступаць у якасці натуральнага буфера супраць распаўсюджвання вірусаў. Па-другое, яны робяць сістэмы водазабеспячэння і ачысткі больш устойлівымі да крызісаў, такіх як цяперашняя пандэмія COVID-19, забяспечваючы роўны доступ да бяспечнай прэснай вады для элементарнай гігіены. Нарэшце, эфектыўнае кіраванне воднымі рэсурсамі зніжае нагрузку на сектар аховы здароўя: дзякуючы ўдасканаленай практыцы кіравання воднымі рэсурсамі зводзіцца да мінімуму трансфер схаваных выдаткаў у сектар грамадскай аховы здароўя.

Па многіх пытаннях патрабуецца дадатковы збор дадзеных, даследаванні і аналіз. Беспрэцэдэнтны маштаб выкліку, які стаіць перад намі цяпер, паказвае, што трэба больш эфектыўна супрацоўнічаць і працягваць працаваць разам дзеля нашай мэты — здаровыя людзі на здаровай планеце.

Article published by EUWI+ in English and Russian



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,