Пазнаёмцеся з новымі “Пасламі еўрапейскай моладзі”
29 студзеня, 2024

Пазнаёмцеся з новымі “Пасламі еўрапейскай моладзі”


У мінулым месяцы праграма “EU NEIGHBOURS east” прыняла 657 новых маладых еўрапейскіх паслоў (YEAs), у выніку чаго іх сетка YEAs сумарна складаецца з 1162 актыўных YEAs. Самы час пазнаёміцца з імі!

У кожнага актыўнага Пасла еўрапейскай моладзі ёсць профіль са здымкам на сайце EU NEIGHBORS east, дзе пазначаныя яго імя, краіна паходжання і прафесія, а таксама ёсць кароткае апісанне, што адлюстроўвае яго досвед і інтарэсы.

Новыя YEAs ва ўзросце ад 16 да 26 гадоў былі адабраныя сярод рэкордных 2126 заявак ад маладых кандыдатаў з краінаў Усходняга партнёрства, дзяржаваў-чальцоў ЕС і Вялікабрытаніі. 

У выніку грунтоўнай працэдуры адбору і ацэнкі заявак былі адабраныя 74 новыя Паслы еўрапейскай моладзі з Арменіі, 114 з Азербайджану, 14 з Беларусі, 98 з Грузіі, 108 з Малдовы, 121 з  Украіны і 128 з ЕС/Вялікабрытаніі.

Ініцыятыва Паслы еўрапейскай моладзі (YEAs) – гэта непалітычная, добраахвотная, дынамічная камунікацыйная сетка, якая наводзіць і будуе масты сяброўства паміж маладымі людзьмі з Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова, Украіны, а таксама дзяржаваў-членаў ЕС і Вялікабрытаніі. Мэтай сеткі з’яўляецца павышэнне абазнанасці пра супрацоўніцтва ЕС з усходнімі краінамі-партнёрамі, дэманстрацыя адчувальных вынікаў гэтага супрацоўніцтва, садзейнічанне палітычнаму дыялогу па розных тэмах, спрыянне росту грамадзянскай актыўнасці і сумесная праца ў імя лепшай будучыні.

У перыяд са студзеня па кастрычнік 2023 года Паслы еўрапейскай моладзі ўзялі ўдзел у 821 імпрэзах па ўсім рэгіёне і ў ЕС. Вочныя імпрэзы ў мінулым годзе ахапілі 52 000 чалавек, а ахоп у Інтэрнэце вырас да больш чым 3,8 мільёнаў.

Пазнаёмцеся з Пасламі еўрапейскай моладзі з:
Беларусі

Даведацца больш

Паслы еўрапейскай моладзі



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,