EU4Culture абвяшчае конкурс грантаў на падтрымку культурніцкіх і крос-інавацыйных праектаў на карысць грамадзянскай супольнасці і грамадзян Беларусі  
17 сакавіка, 2023

EU4Culture абвяшчае конкурс грантаў на падтрымку культурніцкіх і крос-інавацыйных праектаў на карысць грамадзянскай супольнасці і грамадзян Беларусі  


 Фінансаваны Еўрапейскім саюзам праект EU4Culture абвяшчае Другі конкурс грантаў на падтрымку культурніцкіх і крос-інавацыйных праектаў для грамадзянскай супольнасці і грамадзян Беларусі.

Культурніцкія праекты павінны быць з фокусам на культурнае і творчае развіццё, вытворчасць, прэзентацыю, што прасоўваюць мясцовыя культурныя традыцыі і рэсурсы, адлюстроўваюць сучасныя сацыяльныя дыскусіі праз культуру, ствараюць прасторы для абмену ведамі.

Крос-інавацыйныя праекты павінны спрыяць супрацы і ўзаемадзеянню паміж рознымі сектарамі, пераадольваюць іх раз’яднанасць і мадэляваць развіццё мясцовых экасістэмаў у спалучэнні культуры, творчасці, турызму і іншых сектараў.

Памер гранту можа складаць ад 3 000 да 25 000 еўра. 

Падаць заяўку могуць прадстаўнікі беларускіх культурніцкіх і крэатыўных індустрыяў, якія знаходзяцца ў Беларусі або ў краінах-членах Еўрапейскага саюзу, краінах-партнёрах ЕС і іншых еўрапейскіх краінах.  Заяўкі могуць падаваць як фізічныя асобы, так і арганізацыі.

Заяўка падаецца праз партал падачы заявак https://gap-online.goethe.de/cases/4046b852-429f-45da-9194-7f58d0004f4d/createGoethe Goethe Application Portal (GAP).

Апошні тэрмін падачы заявак – 2 траўня.

Падчас першага конкурсу грантаў EU4Culture падтрымаў 14 культурніцкіх і крос-інавацыйных праектаў з Беларусі. 

EU4Culture рэалізуецца Гётэ-Інстытутам (галоўны партнёр), Чэшскімі цэнтрамі, Дацкім культурным інстытутам, Французскім інстытутам у Грузіі.

Даведацца больш:

Загадзя зарэгіструйцеся на анлайн-інфасесіі пра гранты EU4Culture на падтрымку культурніцкіх і крос-інавацыйных праектаў

ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:

2 траўня, 2023

ТЫП МАГЧЫМАСЦІ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,