За свабоду і справядлівасць: на канферэнцыі ў Таліне абмяркуюць, як захаваць Беларусь у парадку дня
Klaudia Radecka via Reuters Connect
7 лістапада, 2023

За свабоду і справядлівасць: на канферэнцыі ў Таліне абмяркуюць, як захаваць Беларусь у парадку дня


Дэмакратычныя актывісты, палітыкі, эксперты, журналісты і лідары грамадзянскай супольнасці з Беларусі і ўсяго рэгіёну збяруцца ў сталіцы Эстоніі Таліне 10 лістапада на канферэнцыю па Беларусі, арганізаваную Міністэрствам замежных справаў Эстоніі пры падтрымцы праграмы EU NEIGHBOURS east.

Мэта канферэнцыі – прадставіць пляцоўку для новых кантактаў, абмену думкамі і каардынацыі дзеянняў.

“Міжнародная супольнасць павінна надаваць больш увагі сітуацыі ў Беларусі. Для народу Беларусі важна, каб пра яго памяталі і падтрымлівалі. Дадзеная канферэнцыя – гэта добрая магчымасць яшчэ раз прыцягнуць увагу да нашай краіны на міжнародным узроўні і абмеркаваць важныя для Беларусі тэмы”, – заявіла лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская, якая будзе ключавым выступоўцам на канферэнцыі разам з міністрам замежных справаў Эстоніі Маргусам Цахкнам.

Канферэнцыя пра Беларусь арганізаваная ў супрацоўніцтве з эстонскім Інстытутам правоў чалавека, Еўрапейскім фондам на карысць дэмакратыю і лідаркай дэмакратычных сілаў Беларусі, а таксама пры падтрымцы праграмы EU NEIGHBOURS east.

Дыскусіі будуць закранаць такія тэмы, як свабода СМІ і роля грамадзянскай супольнасці, парушэнні правоў чалавека і прыцягненне да адказнасці рэжыму ў Беларусі, а таксама бачанне будучыні Беларусі. Увага таксама будзе акцэнтаваная на бягучых выкліках, з якімі сутыкаецца беларускі народ і дэмакратычная супольнасць, грамадзянская супольнасць і СМІ ў кантэксце ўмацавання аўтарытарызму ў Беларусі і на фоне расійскай агрэсіі супраць Украіны.

EU NEIGHBOURS east прадставяць свой сумесны медыяпраект з беларускім незалежным СМІ Zerkalo.io, прысвечаны супрацьдзеянню дэзынфармацыі пра вайну на Украіне, арыентаваны на рускамоўную аўдыторыю.

У мерапрыемстве таксама возьмуць удзел тры паслы еўрапейскай моладзі з Беларусі. 

Даведацца больш:

Поўная праграма канферэнцыі 

Медыя-праект EU NEIGHBOURS east па супрацьдзеянні дэзынфармацыі.



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,