
21 траўня, у Міжнародны дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі, Спецыяльны прадстаўнік ЕС па правах чалавека Кайса Олангрэн заклікала ўлады Беларусі вызваліць па гуманітарных меркаваннях тых палітычных зняволеных, чыё здароўе або жыццё знаходзяцца пад пагрозай.
Дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі быў заснаваны беларускім праваабарончым цэнтрам “Вясна” ў выгнанні ў 2022 годзе, у першую гадавіну смерці палітвязня Вітольда Ашурка. Вітольд Ашурак памёр у Шклоўскай папраўчай калоніі № 17 21 траўня 2021 года. З цягам часу гэты дзень стаў штогадовай міжнароднай праваабарончай кампаніяй.
Кайса Олангрен апублікавала ў «Х», што з 21 траўня 2021 года ў месцах пазбаўлення волі ў Беларусі загінулі яшчэ як мінімум васьмёра палітычных зняволеных.
“Іх смерці падкрэсліваюць вострую рызыку, з якой сутыкаюцца палітычныя зняволеныя, якія знаходзяцца ў найбольш небяспечным становішчы — тыя, чыё далейшае знаходжанне за кратамі стварае непасрэдную пагрозу для іх здароўя або жыцця. Усе такія асобы павінны быць вызваленыя па гуманітарных меркаваннях”,– зазначыла Кайса Олангрэн.
У іншым допісе на X яна назвала па імёнах ўсе дзевяць палітычных зняволеных у Беларусі з цяжкімі захворваннямі.
Спецыяльны прадстаўнік ЕС па правах чалавека таксама падкрэсліла выпадкі трох палітычных зняволеных у Беларусі, якім больш за 70 гадоў, і трох палітычных зняволеных , якім на момант затрымання (або здзяйснення нібыта правапарушэнняў) было менш за 18 гадоў.
Даведацца больш





Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,
Мы выкарыстоўваем файлы cookie і аналагічныя тэхналогіі, каб палепшыць ваша ўзаемадзеянне з нашым вэб-сайтам.