Новая Бібліятэка гендарнай роўнасці Усходняга партнёрства: рэсурсы па пытаннях гендарнай роўнасці і пашырэння правоў і магчымасцяў жанчынаў
7 красавіка, 2022

Новая Бібліятэка гендарнай роўнасці Усходняга партнёрства: рэсурсы па пытаннях гендарнай роўнасці і пашырэння правоў і магчымасцяў жанчынаў


Сёння адкрываецца новая Бібліятэка гендарнай роўнасці, якая аб’ядноўвае мноства рэсурсаў па пытаннях гендарнай роўнасці і пашырэння правоў і магчымасцяў жанчынаў у рэгіёне Усходняга суседства. Распрацаваная ў рамках фінансаванага ЕС праекту “ЕС за гендарную роўнасць: служба падтрымкі рэформаў”, бібліятэка робіць багатыя і разнастайныя інфармацыйныя прадукты пра гендарную роўнасць лёгка даступнымі для шырокай аўдыторыі.

 У бібліятэцы карыстальнікі знойдуць справаздачы, аналітычныя дакументы і публікацыі міжнародных арганізацыяў, НДА і іншых экспертаў па пытаннях гендарнай роўнасці ў шасці краінах Усходняга партнёрства: Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Рэспубліцы Малдова і Украіне.

Гэтыя рэсурсы ахопліваюць шырокае кола пытанняў – ад гендарнага гвалту да раўнапраўнага ўдзелу і лідарства жанчынаў, эканамічных і сацыяльных правоў, сексуальнага і рэпрадуктыўнага здароўя і правоў, пераходу да “зялёнага” грамадства і лічбавай трансфармацыі, парадку дня “жанчыны, мір і бяспека” (WPS) і гендарных наступстваў пандэміі COVID-19. Гэтыя тэматычныя сферы адпавядаюць Плану дзеянняў Еўрапейскага саюзу па забеспячэнні гендарнай роўнасці і пашырэнні правоў і магчымасцяў жанчынаў у знешніх стасунках (GAP III).

 У бібліятэцы ўжо ёсць дзясяткі найноўшых выданняў на англійскай мове. Каб адразу знайсці патрэбныя ім рэсурсы, карыстальнікі могуць фільтраваць свае пошукавыя запыты паводле краінаў. Бібліятэка будзе рэгулярна папаўняцца дадатковым кантэнтам, у тым ліку рэсурсамі на нацыянальных мовах краінаў Усходняга партнёрства, якія будуць дададзеныя пазней у гэтым годзе.

 Бібліятэка гендарнай роўнасці была створаная ў рамках фінансаванага ЕС праекту “ЕС за гендарную роўнасць: служба падтрымкі рэформаў”, скіраванага на прасоўванне гендарнай роўнасці шляхам спрыяння выкарыстанню гендарнага аналізу пры прыняцці рашэнняў, у рэформах, палітыцы і праграмах у краінах Усходняга партнёрства. Служба падтрымкі прапаноўвае гендарны аналіз і экспертныя кансультацыі па пытаннях гендарнай роўнасці ў шэрагу сфераў, такіх як палітыка на рынку працы, эканамічнае развіццё, дзяржаўнае кіраванне, рэформы сістэмы правасуддзя, ахова здароўя, сацыяльныя паслугі, адукацыя і сямейная палітыка. Меркаванні, выказаныя ў публікацыях, што змяшчаюцца ў Бібліятэцы гендарнай роўнасці, не абавязкова адлюстроўваюць пазіцыю Еўрапейскага саюзу.

Атрымаць доступ да вялізнай колькасці інфармацыі можна праз наўпроставы пошук у Бібліятэцы гендарнай роўнасці.



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,