“Мы не самотныя” – як ЕС і СААЗ падтрымліваюць краіны Усходняга партнёрства ў барацьбе з COVID-19
15 снежня, 2021

“Мы не самотныя” – як ЕС і СААЗ падтрымліваюць краіны Усходняга партнёрства ў барацьбе з COVID-19


“Мы адчулі, што мы не самотныя, і кожны раз, калі звяртаемся, нам працягваюць руку дапамогі”, – кажа супрацоўніца сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Малдова. Гэтыя словы адлюстроўваюць досвед тысяч людзей у краінах Усходняга партнёрства, якія на сабе спазналі салідарнасць Еўрапейскага саюзу і Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. ЕС у супрацы з СААЗ выдзеліў больш за 2,5 млрд еўра для Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны, каб спраўляцца з крызісам у сферы аховы здароўя, выкліканым каранавірусам, і дапамагчы ім у сацыяльна-эканамічным аднаўленні.

https://twitter.com/WHO_Europe/status/1470710659247603712?s=20

Для ЕС і СААЗ салідарнасць азначае сумесную працу, каб гарантаваць бяспеку асобаў, якія ажыццяўляюць догляд за хворымі COVID-19. У рамках ініцыятывы “Салідарнасць у імя здароўя” работнікам аховы здароўя было перададзена больш за 13 мільёнаў адзінак сродкаў індывідуальнай абароны, а таксама іншае неабходнае абсталяванне разам з курсамі, як дапамагаць людзям у аднаўленні пасля COVID-19.

Салідарнасць – гэта таксама падтрымка разгортвання вакцынацыі супраць COVID-19. ЕС і СААЗ перадаюць у дар маразільныя камеры і халадзільнікі для захоўвання вакцынаў, праводзяць навучанне медыкаў, а таксама для садзейнічаюць правядзенню інфармацыйных кампаніяў пра карысць вакцынацыі супраць COVID-19. Напрыклад, ва Украіне ЕС і СААЗ забяспечылі аўтобусы для жыхароў сельскай мясцовасці, каб дабірацца да пунктаў вакцынацыі. У выніку, людзі з абмежаванай мабільнасцю, што жывуць у аддаленых мясцовасцях, або пажылыя людзі атрымалі доступ да вакцынацыі супраць COVID-19. У Грузіі да кампаніі па прасоўванні вакцынацыі далучыліся 900 рэлігійных і грамадскіх дзеячаў.

Падтрымка ЕС таксама ажыццяўляецца ў форме паставак вакцынаў: да сярэдзіны лістапада 2021 года больш за 10 мільёнаў доз вакцынаў будуць перададзеныя краінам Усходняга партнёрства праз COVAX або наўпрост праз механізм грамадзянскай абароны ЕС. На гэтым тыдні ЕС абвясціў пра новае пагадненне з Польшчай на суму 35 мільёнаў. Польшча будзе ад імя дзяржаваў-членаў забяспечваць пастаўку вакцынаў у краіны Усходняга партнёрства.

У той жа час ЕС падтрымлівае сацыяльна-эканамічнае аднаўленне, выдзяляючы сотні мільёнаў еўра на дапамогу малым і сярэднім прадпрыемствам, каб атрымаць доступ да крэдытаў, захаваць свой бізнес на плыву і аднавіцца пасля крызісу, а таксама на падтрымку найбольш уразлівых сацыяльных групаў у грамадстве такія дзеянні, напрыклад, на падтрымку дыстанцыйнага навучання ў мясцовых школах, дапамагу жанчынам, якія страцілі свае працоўныя месцы, або пастаўкі харчавання для пажылых людзей і людзей з інваліднасцю.

Даведайцеся больш пра салідарнасць у дзеянні і пра тое, як Еўрапейскі саюз і Сусветная арганізацыя аховы здароўя дапамагаюць змагацца з COVID-19 у краінах Усходняга партнёрства

Адказы на ўсе вашыя пытанні:

Усё, што трэба ведаць пра вакцынацыю ў часы COVID-19

Падтрымка супраць COVID: як ЕС дапамагае змагацца з пандэміяй

Рэгіянальныя інфармацыйныя бюлетэні:

Падтрымка ЕС краінам Усходняга партнёрства ў барацьбе з COVID-19

Салідарнасць у імя здароўя: узмацненне захадаў рэагавання на COVID-19 і наладжванне вакцынацыі ў краінах Усходняга партнёрства

Інфармацыйныя бюлетэні па краінах:

Арменія: Ініцыятыва “Салідарнасць у імя здароўя” – інфармацыйны бюлетэнь

Азербайджан: Ініцыятыва “Салідарнасць у імя здароўя” – інфармацыйны бюлетэнь

Беларусь: Ініцыятыва “Салідарнасць у імя здароўя” – інфармацыйны бюлетэнь

Грузія: Ініцыятыва “Салідарнасць у імя здароўя” – інфармацыйны бюлетэнь

Малдова: Ініцыятыва “Салідарнасць у імя здароўя” – інфармацыйны бюлетэнь

Украіна: Ініцыятыва “Салідарнасць у імя здароўя” – інфармацыйны бюлетэнь

Вэб-сайты:

Група Еўропа (Team Europe): адказ на COVID-19

Дзейнасць Еўрапейскай камісіі па каардынаванні агульнаеўрапейскіх захадаў рэагавання на ўспышку COVID-19

Вэб-сайт Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ, прысвечаны COVID-19

Вэб-сайт ЕРБ СААЗ, прысвечаны вакцынам супраць COVID-19 і вакцынацыі

COVAX

Механізм грамадзянскай абароны ЕС



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,