12 снежня Еўракамісія прыняла новую праграму дапамогі на 30 мільёнаў еўра для падтрымкі беларускага народа. Гэта павялічвае агульную падтрымку Еўрапейскага Саюза, якая пачалася ў 2020 годзе, да 170 мільёнаў еўра.
Новая праграма падтрымкі «EU4People of Belarus: Strengthen Human Rights and Education» накіраваная на захаванне незалежнай грамадзянскай прасторы і падтрымку справядлівых магчымасцяў якаснай адукацыі для беларусаў.
Праграма падтрымае беларускую грамадзянскую супольнасць і незалежныя СМІ ў захаванні грамадзянскай прасторы, якая забяспечвае разнастайнасць поглядаў, абараняе фундаментальныя правы людзей і прадастаўляе грамадзянам аб’ектыўную інфармацыю, нягледзячы на працяг рэпрэсій і цэнзуру ў краіне.
Праграма будзе аказваць падтрымку студэнтам і спецыялістам, з асаблівым фокусам на жанчынах, у атрыманні сучаснай якаснай адукацыі, прафесійнай падтрыхтоўкі і адукацыйных магчымасцяў праз праграмы стыпендый, анлайн-курсы і падтрымку незалежных навучальных устаноў.
Праграма была распрацаваная пасля рэгулярных кансультацый з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю для вызначэння патрэб беларускага народа.
Гэта праграма з’яўляецца дадатковай дапамогай да раней мабілізаванай Еўрасаюзам падтрымкі з 2020 года ў памеры 140 мільёнаў еўра ў шасці ключавых сферах: грамадзянская супольнасць, правы чалавека, незалежныя СМІ, адукацыя, культура, малы і сярэдні бізнес у выгнанні.
Поўныя звесткі аб падтрымцы ЕС для беларускага народа можна знайсці ў інфармацыйным бюлетэні, апублікаваным Генеральным дырэктаратам Еўракамісіі па пытаннях суседства і перамоў аб пашырэнні ў рамках Дзён Беларусі.
Больш інфармацыі:





Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,