Два зняволеныя журналісты, адзін з іх за кратамі у Беларусі, а другая – ў Грузіі, сталі лаўрэатамі прэміі імя А. Сахарава “За свабоду думкі” 2025 года. Яе ўручэнне адбудзецца ў Еўрапейскім парламенце 16 снежня.
Падчас абвяшчэння імёнаў лаўрэатаў, старшыня Еўрапейскага парламенту Раберта Метсола сказала, што сёлетняя ўзнагарода “ўшаноўвае двух журналістаў, чыя мужнасць служыць узорам для ўсіх, хто адмаўляецца маўчаць”.
“Абое заплацілі цяжкую цану за тое, што сказалі праўду ўладзе, сталі сімваламі барацьбы за свабоду і дэмакратыю. Парламент стаіць поруч з імі, і з усімі тымі, хто працягвае патрабаваць свабоды”, – сказала Раберта Метсола.
Анджэй Пачобут – журналіст, эсэіст, блогер і актывіст польскай меншасці ў Беларусі. Вядомы сваёй адкрытай крытыкай рэжыму Лукашэнкі і публіцыстыкай па гісторыі і правах чалавека, яго неаднаразова арыштоўвалі. Затрыманы ў 2021 годзе, асуджаны на восем гадоў калоніі. Цяперашні стан здароўя Анджэя Пачобута невядомы, а яго сям’і не дазваляюць яго наведваць.
У рэзалюцыі, прынятай 15 сакавіка 2023 года, Еўрапейскі парламент заклікаў да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Анджэя Пачобута, падкрэсліўшы, што абвінавачванні супраць яго “палітычна матываваныя” і “накіраваныя на змушэнне да маўчання незалежных галасоў і падаўленне свабоды выказвання меркаванняў і свабоды аб’яднанняў”.
Мзія Амаглабелі, грузінская журналістка і дырэктар інтэрнэт-выданняў “Батумелебі” і “Нэтгазеці” , была арыштаваная ў студзені 2025 года за ўдзел у антыўрадавых пратэстах у Грузіі. У жніўні яе асудзілі на два гады турэмнага зняволення па палітычных матывах. Першая жанчына-палітвязынка Грузіі ад моманту атрымання незалежнасці краіны і абаронца свабоды выказвання меркаванняў, Мзія Амаглабелі стала ключавой фігурай для пратэстнага руху за дэмакратыю ў Грузіі, выступаючы супраць рэжыму кіраўнічай партыі “Грузінская мара” пасля сфальсіфікаваных выбараў у кастрычніку 2024 года.
У рэзалюцыі, прынятай 19 чэрвеня 2025 года, Еўрапейскі парламент заклікаў Грузію неадкладна і безумоўна вызваліць Мзію Амаглабелі, асудзіўшы “сістэмныя напады рэжыму “Грузінскай мары” на дэмакратычныя інстытуты, палітычную апазіцыю, незалежныя СМІ, грамадзянскую супольнасць і незалежнасць судовай сістэмы”.
Названая ў гонар савецкага фізіка і палітычнага дысідэнта Андрэя Сахарава, прэмія яго імя “За свабоду думкі” – найвышэйшая ўзнагарода ЕС у сферы правоў чалавека. Кожны год пачынаючы з 1988 года Еўрапейскі парламент узнагароджвае ёю асобаў, групы асобаў або арганізацыі за іх працу па абароне правоў чалавека, свабоды выказвання меркаванняў і дэмакратычных каштоўнасцяў.
Даведацца больш:





Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,