Стыпендыі для беларускіх выкладчыкаў, даследчыкаў і дактарантаў
4 траўня, 2023

Стыпендыі для беларускіх выкладчыкаў, даследчыкаў і дактарантаў


ЕС аб’яўляе конкурс на атрыманне грантаў для беларускіх выкладчыкаў універсітэтаў, даследчыкаў навукова-даследчых інстытутаў і дактарантаў для падтрымкі іх стажыровак ва ўніверсітэтах і навукова-даследчых інстытутах ЕС.

Конкурс праводзіцца ў рамках фінансаванай ЕС праграмы “Падтрымка паглыбленага навучання” (Support to Advanced Learning and Training, EU4Belarus SALT).

Конкурс адкрыты для грамадзянаў Беларусі, якія пражываюць у краіне ЕС або адной з краінаў Усходняга партнёрства (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна). Заяўнік павінен прадэманстраваць, што ён/яна падлягаў(ла) пагрозам, фактычнаму пераследу/рэпрэсіям або рызыцы пагрозаў, пераследу, рэпрэсіяў па палітычных матывах (на падставе афіцыйных пратаколаў або іншых дакументаў, такіх як рэкамендацыйныя лісты, выдадзеныя незалежнымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, праваабаронцамі, чальцамі Каардынацыйнай рады і г.д.).

Заяўка на атрыманне гранту павінна складаць ад 5855 еўра (стыпендыя на 3 месяцы) да 11 435 еўра (стыпендыя на 6 месяцаў). Фінансаванне можа пакрываць стыпендыяльныя і камандзіровачныя выдаткі.

Апошні тэрмін падачы заявак – 30 чэрвеня 2023 г.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз

ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:

30 чэрвеня, 2023

ТЫП МАГЧЫМАСЦІ



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,