Праграма мабільнасці MOST IV, якая садзейнічае прафесійнаму абмену паміж спецыялістамі і спецыялісткамі з Беларусі і Еўрапейскага саюзу, адкрыла новы прыём заявак. Заяўкі прымаюцца бесперапынна па вясну 2027.
Дзякуючы праграме MOST беларусы і беларускі, якія жывуць у Беларусі ці за мяжой, могуць паехаць на стажыроўку ў адну ці некалькі еўрапейскіх краін для павышэння кваліфікацыі, наладжвання прафесійных сувязяў і ўстанаўлення партнёрства з еўрапейскімі арганізацыямі.
Каб падаць заяўку, вы павінны быць прафесіяналам/лкай або спецыялістам/ткай у адным з наступных прафесійных сектараў: грамадства, культура, бізнес, аховы здароўя, адукацыя або ўстойлівае развіццё.
Праграма MOST фінансуе стажыроўкі ў партнёрскай арганізацыі, удзел у канферэнцыі або навучальным курсе, вывучэнне досведу або наладжванне новых прафесійных кантактаў у адной або некалькіх краінах Еўрапейскага саюзу.
Праграма MOST фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.
Заяўкі прымаюцца бесперапынна з кастрычніка 2024 года па вясну 2027 года. Заяўка павінна быць пададзенай за тры месяцы да пачатку стажыроўкі.
Даведацца больш:





Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,