Праект “Women in Tech” запускае бясплатную ментарскую праграму
20 кастрычніка, 2022

Праект “Women in Tech” запускае бясплатную ментарскую праграму


Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, беларускі ўніверсітэт у выгнанні ў Вільні, запусціў ментарскую праграму ў рамках адукацыйнага праекта “Women in Tech”. 

Праграма арыентаваная на жанчын, якія ўжо працуюць у сферы IT і хочуць зрабіць прарыў у сваёй кар’еры з дапамогай ментару і супольнасці аднадумцаў. 

Ментарская праграма ад “Women in Tech” дапаможа жанчынам, якія працуюць у ІТ, лепш зразумець свае кар’ерныя магчымасці, сфармуляваць мэты, распрацаваць канкрэтны план дзеянняў, атрымаць падтрымку супольнасці і знайсці новыя прафесійныя знаёмствы.

Ментарская праграма ад “Women in Tech” разлічаная на 3 месяцы, цягам якіх удзельніцы будуць працаваць з ментарам (8-12 асабістых сустрэчаў), абменьвацца досведам і аказваць узаемную падтрымку адна адной у міні-групах, развіваць свае soft skills падчас майстар-класаў, сустракацца з выбітнымі прафесіяналамі з сектару ІТ і браць у стварэнні сетак супольнасці.

У рамках праграмы набіраюцца дзве групы, першая з якіх пачне працу ўжо 1 лістапада.

Апошні тэрмін падачы заявак – 23 кастрычніка.

Праект “Women in Tech” рэалізуецца ў партнёрстве з Цэнтрам гендарных даследаванняў ЕГУ пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюзу.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз

ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:

23 кастрычніка, 2022

ТЫП МАГЧЫМАСЦІ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,