Анлайн-курс: “Фармаванне і рэалізацыя палітыкі ЕС: як функцыянуе аб’яднаная Еўропа”
27 верасня, 2021

Анлайн-курс: “Фармаванне і рэалізацыя палітыкі ЕС: як функцыянуе аб’яднаная Еўропа”


Людзі сталі больш крытычна ставіцца да палітыкі ЕС і часта, выглядае, аддаюць перавагу на карысць палітычных рашэнняў на мясцовым узроўні ў адказ на выклікі глабалізацыі. Як вы ставіцеся да палітыкі на ўзроўні ЕС? Ці яна прыносіць карысць? Калі не, дык як мы можам гэта змяніць?

У гэтым курсе мы даведаемся, як фармуецца палітыка ЕС і як гэтая палітыка транслюецца дзяржавам-членам і рэалізуецца рознымі органамі ўлады, у тым ліку рэгіянальнымі і мясцовымі уладамі. Мы абмяркоўваем выклікі  шматузроўневай структуры кіравання ЕС. Мы таксама засяроджваемся на асноўных прычынах правалу або поспеху ў палітыцы ЕС. У нашым курсе мы канцэнтруемся на сённяшняй палітыцы і прадстаўляем думкі розных экспертаў: наколькі лёгка ўсталявацца ў іншай краіне ЕС? Як урады сочаць за тым, каб паветра, якім вы дыхаеце, было чыстым? І хто нясе за гэта адказнасць?

Вы зможаце правесці разам уласнае даследаванне з улікам вашых мясцовых умоваў. Даследаванне рэалізацыі палітыкі, у рамках якога вы можаце правесці параўнанне паміж рознымі краінамі або рэгіёнамі. Калі вы з па-за межаў ЕС, гэта не праблема. Мы распрацавалі заданні такім чынам, каб вы маглі праводзіць даследаванні ў сваім рэгіёне і параўноўваць свае вынікі з іншымі. Дык што, вам цікава? Калі ласка, далучайцеся да курсу: “Фармаванне і рэалізацыя палітыкі ЕС: як функцыянуе аб’яднаная Еўропа”.

Паглядзіце наш відэа-анонс па адрасе https://www.youtube.com/watch?v=n3nSN9R3VR4

Дадзены курс прапануе вам неабходную тэорыю і практыку, незалежна ад таго, ці вы знаходзіцеся ў ЕС і толькі цікавіцеся тым, як палітыка ЕС ўплывае на ваша штодзённае жыццё, або вы ўжо з’яўляецеся экспертам у гэтай сферы, які хоча абнавіць свае навыкі ці зразумець, як распрацоўваецца і рэалізуецца палітыка Еўрапейскага Саюза. З улікам характару матэрыялаў і мэтаў курса, дадзены курс з’яўляецца бясплатным і застанецца бясплатным для яго ўдзельнікаў. Калі вы зацікаўленыя ў атрыманні афіцыйнага сертыфіката, за гэта давядзецца заплаціць.

Фармаванне і рэалізацыя палітыкі ЕС: як функцыянуе аб’яднаная Еўропа – гэта анлайн-курс, прапанаваны Факультэтам кіравання і глабальных дачыненняў Лейдэнскага ўніверсітэту з Нідэрландаў. Выкладаны на англійскай мове, курс прызначаны для любой асобы, зацікаўленай, каб даведацца больш пра тое, як палітыка ЕС уплывае на штодзённае жыццё, і асабліва ідэальна пасуе для людзей, якія працуюць у сферы дзяржаўнай палітыкі. Курс ахоплівае пытанні фармавання палітыкі ЕС; разглядае працэс прыняцця рашэнняў, іх транспазіцыю і рэалізацыю на нацыянальным узроўні, а таксама абмяркоўвае шляхі паляпшэння палітыкі ЕС у будучыні.

Для паспяховага завяршэння курсу “Фармаванне і рэалізацыя палітыкі ЕС: як функцыянуе аб’яднаная Еўропа” студэнтам неабходна будзе выдаткоўваць ад 2 да 3 гадзінаў на тыдзень на заняткі. Курс доўжыцца 5 тыдняў і складаецца з відэа і матэрыялаў для прачытання на кожны тыдзень. Студэнты таксама павінны выканаць серыю кароткіх пісьмовых і даследчых заданняў, звязаных з матэрыяламі курсу. Тыя, хто выканае ўсе заданні і атрымае станоўчыя адзнакі, паспяхова праходзяць курс. Курс бясплатны, але за факультатыўны сертыфікат аб яго заканчэнні бярэцца невялікая плата. Coursera аказвае фінансавую дапамогу студэнтам, якія хацелі б прайсці курс, але не маюць магчымасці аплаціць кошт курса.

ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:

31 снежня, 2022

ТЫП МАГЧЫМАСЦІ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,