Конкурс для арганізацыяў грамадзянскай супольнасці Беларусі: фокус на прадухіленні гвалту ў дачыненні да жанчын і пашырэнні эканамічных правоў і магчымасцяў
29 сакавіка, 2024

Конкурс для арганізацыяў грамадзянскай супольнасці Беларусі: фокус на прадухіленні гвалту ў дачыненні да жанчын і пашырэнні эканамічных правоў і магчымасцяў


У рамках праекту “ЕС за гендарную роўнасць” арганізацыя “ААН-Жанчыны” і Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) абвясцілі конкурс праектаў для арганізацыяў грамадзянскай супольнасці Беларусі, якія маюць досвед працы ў сферы гендарнай роўнасці і пашырэння правоў і магчымасцяў жанчын. 

Арганізацыя “ААН-Жанчыны” запрашае арганізацыі грамадзянскай супольнасці падаваць заяўкі, якія прапануюць творчыя і эфектыўныя рашэнні для пашырэння эканамічных правоў і магчымасцяў жанчын і прадухілення гвалту ў адносінах да жанчын (у тым ліку гвалт у адносінах да жанчын з дапамогай тэхналогіяў), кіравання ведамі і міжкраінавага абмену досведам  і перадавой практыкай у сферы гендарнай роўнасці і пашырэння правоў і магчымасцяў жанчын.

Грантавая заяўка можа падавацца на суму ад 50 000 да 100 000 долараў ЗША. 

Апошні тэрмін падачы заявак – 24 красавіка.

Конкурс праводзіцца ў рамках фінансаванага ЕС праекту “ЕС за гендарную роўнасць: разам супраць гендарных стэрэатыпаў і гендарнага гвалту” – Фаза ІІ.

Даведацца больш

Прэс-рэліз

ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:

24 красавіка, 2024

ТЫП МАГЧЫМАСЦІ



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,