Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт абвяшчае конкурс тэзісаў дакладаў для Міжнароднай канферэнцыі па гендарных даследаваннях 2024 года
10 красавіка, 2024

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт абвяшчае конкурс тэзісаў дакладаў для Міжнароднай канферэнцыі па гендарных даследаваннях 2024 года


Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (EГУ) абвясціў конкурс тэзісаў дакладаў для Міжнароднай канферэнцыі 2024 года “Гендарныя даследаванні: Вывучэнне гендару, сям’і і любові падчас крызісаў”, якая праводзіцца пры падтрымцы Еўрапейскага саюзу. Канферэнцыя адбудзецца 24 траўня на сядзібе ЕГУ ў Вільні, Літва, у рэжыме анлайн.

ЕГУ запрашае даследчыкаў на ўсіх этапах кар’еры з шырокага спектру дысцыплінаў, а таксама практыкаў, актывістаў і студэнтаў “любой нацыянальнасці”, якія займаюцца працай, звязанай з гендарнымі праблемамі, абмеркаваць змены гендарнай дынамікі і іх шматлікія ўзаемаабумоўленасці ў цяжкія часы і прадставіць вынікі сваіх даследаванняў.

Канферэнцыя будзе шукаць адказы на наступныя пытанні:

  • Як трансфармуюцца гендарныя стэрэатыпы і мадэлі паводзінаў падчас крызісаў?
  • Якія наступствы гендарнага лідарства для ўстойлівасці і аднаўлення ў закранутых крызісам рэгіёнах?
  • Якая ўзаемасувязь паміж рамантычнай повяззю і жыццёвым выбарам, практыкамі палітычнай салідарнасці і ідэнтычнасцю?
  • Як крызісы ўплываюць на гендарную дынаміку ўлады і сістэмы прыгнёту?
  • Як вайна, папулізм і гвалт ўплываюць на сексуальнае ўяўленне і практыкі?

Апошні тэрмін падачы заявак – 26 красавіка. Тэзісы падаюцца праз анлайн-форму. Працоўная мова канферэнцыі – англійская. Для рэпрэсаваных навукоўцаў, аспірантаў і незалежных даследчыкаў ёсць магчымасць атрымаць грант на пакрыццё транспартных выдаткаў.

ЕГУ – гэта ўніверсітэт, які дзейнічае на карысць заахвочванне развіцця грамадзянскай супольнасці праз прапанову гуманітарнай і liberal arts адукацыі студэнтам з Беларусі і ўсяго рэгіёну, спрыянне іх узаемадзеянню і забеспячэнне якасці адукацыі міжнароднага ўзроўню. Шматбаковы донарскі траставы фонд ЕГУ быў створаны ў рамках фінансаванага ЕС праекту “EU4Belarus: Падтрымка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту”, які рэалізуецца Цэнтральным агенцтвам па кіраванні праектамі Літвы.

Даведацца больш

Прэс-рэліз

ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:

26 красавіка, 2024

ТЫП МАГЧЫМАСЦІ



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,