Беларусь у фокусе: Летняя школа Women in Tech “Лічбавая салідарнасць” у Вільні
26 ліпеня, 2022

Беларусь у фокусе: Летняя школа Women in Tech “Лічбавая салідарнасць” у Вільні


Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільні пры падтрымцы Еўрапейскага саюзу абвяшчае конкурс заявак на ўдзел у Летняй школе Women in Tech “Лічбавая салідарнасць” для жанчынаў у ІТ сферы. У першую чаргу праект арыентаваны на ўдзельнікаў і ўдзельніц, якія працуюць з беларускім кантэкстам і/або маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

3-9 верасня ў Вільні, Літва, адбудзецца 7-дзённы інтэрактыўны інтэнсіў, які ўключае абмеркаванне розных практык лічбавай салідарнасці.

Хто можа ўдзельнічаць:

●      мастачкі, якія працуюць у полі актывісцкіх практыкаў, партыцыпатарнага мастацтва, адукацыйных праектаў;

●      даследчыцы, якія займаюцца вывучэннем гендарных аспектаў працы ў сферы IT і новых тэхналогіяў з пункту гледжання развіцця інфраструктураў салідарнасці;

●      актывісткі і прадстаўніцы НДА, чые фокус і практыка знаходзяцца на стыку правоў жанчын і інфармацыйных тэхналогіяў, лічбавага актывізму. 

Удзел у летняй школе бясплатны. Арганізатары пакрываюць транспартныя выдаткі (да 200 еўра), пражыванне і харчаванне.

Апошні тэрмін падачы заявак – 30 ліпеня.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз

ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:

30 ліпеня, 2022

ТЫП МАГЧЫМАСЦІ



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,