30-я ўгодкі журналісцкай прэміі імя Ларэнца Наталі – падача заявак да 31 сакавіка
21 лютага, 2022

30-я ўгодкі журналісцкай прэміі імя Ларэнца Наталі – падача заявак да 31 сакавіка


Адкрыты працэс падачы заявак на журналісцкую прэмія імя Ларэнца Наталі, адну з галоўных сусветных узнагародаў у сферы журналістыкі, якая прысуджаецца журналістам, што асвятляюць пытанні ўстойлівага развіцця. Прэмія, заснаваная Еўрапейскай камісіяй у 1992 годзе, у гэтым годзе адзначае сваё 30-годдзе. Яна названая ў гонар Ларэнца Наталі, былога еўрапейскага камісара па пытаннях развіцця і няўхільнага абаронцы свабоды выказвання меркаванняў, дэмакратыі, правоў чалавека і развіцця.

Журналісты могуць падаць толькі адну заяўку ў адной з трох намінацыяў:

●   Гран-пры: за рэпартаж, апублікаваны ў СМІ, што базуецца ў адной з краін-партнёраў Еўрапейскага саюзу.

●   Прэмія Еўропы: за рэпартаж, апублікаваны ў СМІ, што базуецца ў Еўрапейскім саюзе.

●   Прэмія “Лепшаму маладому журналісту”: за рэпартаж журналіста маладзей 30 гадоў, апублікаваны ў СМІ, што базуецца ў Еўрапейскім саюзе або ў адной з яго краін-партнёраў.

Кожны пераможца атрымае 10 000 еўра. Пераможцу ў намінацыі “Лепшы малады журналіст” таксама будзе прапанаваная магчымасць атрымаць досвед працы ў партнёрскім СМІ.

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 сакавіка.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз

ДАТА ЗАКРЫЦЦЯ:

31 сакавіка, 2022


САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,