Урсула фон дэр Ляен: Беларусь павінна спыніць ствараць небяспеку для жыццяў людзей
10 лістапада, 2021

Урсула фон дэр Ляен: Беларусь павінна спыніць ствараць небяспеку для жыццяў людзей


8 лістапада старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен заклікала дзяржавы ЕС канчаткова зацвердзіць пашыраны пакет санкцый у дачыненні да ўладаў Беларусі, адказных за гібрыдную атаку на еўрапейскія краіны з выкарыстаннем мігрантаў.

“Інструменталізацыя Беларуссю мігрантаў з палітычнымі мэтамі недапушчальная, — заявіла фон дэр Ляен. — Беларусь павінна спыніць ствараць небяспеку для жыццяў людзей”.

Старшыня Еўрапейскай камісіі дадала, што “ўлады Беларусі павінны зразумець: ціск на Еўрапейскі саюз з дапамогай цынічнай інструменталізацыі мігрантаў не дапаможа ім дасягнуць сваіх мэтаў”.

Як заявіла фон дэр Ляен, найбліжэйшымі днямі высокапастаўленыя еўрапейскія чыноўнікі наведаюць асноўныя краіны паходжання і транзіту мігрантаў, каб пераканацца, што робяцца адпаведныя захады, каб не дапусціць патраплення грамадзян гэтых дзяржаў у пастку ўладаў Беларусі. ЕС разгледзіць і магчымасці ўвядзення санкцый у дачыненні да авіякампаній трэціх краін, актыўна задзейнічаных у гандлі людзьмі, а таксама пошук шляхоў бяспечнага вяртання мігрантаў у краіну паходжання.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,