“Суверэнітэт і ідэнтычнасць Беларусі знаходзяцца пад усё большай пагрозай”, – адзначаецца ў заяве ЕС на 4-ю гадавіну сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў
9 жніўня, 2024

“Суверэнітэт і ідэнтычнасць Беларусі знаходзяцца пад усё большай пагрозай”, – адзначаецца ў заяве ЕС на 4-ю гадавіну сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў


Напярэдадні 4-й гадавіны сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі Еўрапейскі саюз заклікаў да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і несправядліва затрыманых.

“Чатыры гады таму, 9 жніўня, народ Беларусі выйшаў на вуліцы, каб мірна пратэставаць супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і спробы Лукашэнкі пазбавіць іх права вырашаць сваю будучыню”, – гаворыцца ў заяве Высокага прадстаўніка ЕС Жазэпа Барэля. “З таго часу, нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі, беларускі народ неаднаразова і мужна адстойваў свае правы і дэмакратычную будучыню сваёй краіны”.

Барэль дадаў, што Рэжым Лукашэнкі адказаў масавай кампаніяй гвалту і запалохвання ўласнага народу. Зараз у зняволенні знаходзяцца каля 1400 палітвязняў. 

“Лукашэнка распачаў татальныя рэпрэсіі супраць беларускай грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў, свабодных СМІ і журналістаў, палітычных апанентаў, дзеячаў незалежных прафсаюзаў, прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў і зрэшты супраць усіх звычайных грамадзян, якія выказваюць свае погляды, як у краіне, так і за яе межамі”, – падкрэсліў Барэль. “Прынамсі шэсць палітвязняў загінулі ў зняволенні, і многія з іх утрымліваюцца ў рэжыме інкамунікада больш за год. Некаторыя з затрыманых знаходзяцца ў стане небяспекі для жыцця і патрабуюць неадкладнай медыцынскай дапамогі”.

Барэль таксама спаслаўся на апошнюю справаздачу Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, у якім сцвярджаецца, што “ёсць разумныя падставы меркаваць, што злачынства пераследу, якое з’яўляецца злачынствам супраць чалавечнасці, магло быць здзейсненым у Беларусі”.

Барэль дадаткова зазначыў, што суверэнітэт і ідэнтычнасць Беларусі знаходзяцца пад усё большай пагрозай. Ён нагадаў, што акрамя шырокамаштабных унутраных рэпрэсіяў, беларускі рэжым быў саўдзельнікам незаконнай агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны, у тым ліку праз спрыянне незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей. З 2021 года рэжым таксама арганізоўваў міграцыйны ціск на знешніх межах ЕС.

За ўсё гэта ЕС увёў некалькі пакетаў санкцыяў супраць рэжыму і яго памагатых, пры гэтым апошні пакет быў прыняты 5 жніўня. Агулам на дадзеным момант час пад індывідуальныя абмежавальныя захады ЕС трапіла 261 фізічная асоба і 37 арганізацыяў і органаў. 

Барэль падкрэсліў, што ЕС застаецца з’яднаным у сваёй падтрымцы адважных людзей Беларусі і беларускага дэмакратычнага руху і гатовы актывізаваць Комплексны план эканамічнай падтрымкі ў памеры да 3 мільярдаў еўра для падтрымкі краіны на яе дэмакратычным шляху. 

“Мы і надалей будзем дамагацца таго, каб голас беларускага народу быў пачутым”, – заключыў Барэль.

Даведацца больш

Прэс-рэліз 



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,