Рада Еўрапейскага саюзу сёння вырашыла накласці абмежавальныя захады на
яшчэ 28 асобаў за іх ролю ў бесперапынных унутраных рэпрэсіях і парушэннях правоў
чалавека ў Беларусі. Гэтыя санкцыі прынятыя напярэдадні чацвёртай гадавіны
сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года.
Абмежавальныя захады ўведзеныя ў дачыненні да двух намеснікаў начальніка
Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК)
Міністэрства ўнутраных справаў. «ГУБАЗіК з’яўляецца адной з ключавых структур, якія
адказныя за палітычны пераслед у Беларусі, уключаючы адвольныя і незаконныя
арышты і кепскае абыходжанне, у тым ліку катаванні, у дачыненні да актывістаў і
прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці», — гаворыцца ў прэс-рэлізе Рады.
Сённяшні спіс уключае розных прадстаўнікоў судовай сістэмы, а менавіта
пракурораў і шматлікіх суддзяў, якія выносілі палітычна матываваныя рашэнні, у тым
ліку ў дачыненні да грамадзян, якія выступалі супраць сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх
выбараў у 2020 г., ці проста выказвалі ўласнае меркаванне супраць рэжыму Лукашэнкі.
Таксама абмежавальныя захады ўведзеныя супраць кіраўнікоў разнастайных
папраўчых устаноў (турмаў і следчых ізалятараў).
Нарэшце, санкцыі таксама накладзеныя на генеральную дырэктарку
буйнейшага дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва, Беларускага тэлеграфнага
агенцтва (БЕЛТА), Ірыну Акуловіч; вядоўцу праекта «Сенат» на тэлеканале СТБ (СТВ) і
старшыню Моладзевай рады пры Нацыянальным сходзе Мікіту Рачылоўскага, былога
кіраўніка прэс-службы Лукашэнкі і доўгатэрміновага дырэктара БЕЛТА Дзмітрыя Жука.
«Гэтыя прапагандысты свядома прадстаўляюць беларускаму грамадству
ілжывую інфармацыю пра рэпрэсіі, якія праводзяць дзяржаўныя структуры,
распаўсюджваюць дэзынфармацыю як ад беларускіх, так і ад расійскіх уладаў, і
распальваюць варожасць у дачыненні да дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай
супольнасці», — падкрэсліваецца ў прэс-рэлізе.
Агулам абмежавальныя захады ЕС у дачыненні да Беларусі закранаюць цяпер
261 фізічную і 37 юрыдычных асобаў. Яны трапляюць пад замарожванне актываў і
забарону на прадстаўленне сродкаў ад грамадзян і кампаній у ЕС. У адносінах да
фізічных асобаў дадаткова ўводзіцца забарона на паездкі, што не дазваляе ім
уязджаць на тэрыторыю ЕС або праязджаць транзітам праз яе.
Даведацца больш:
Прэс-рэліз





Іншыя інфармацыйныя кампаніі:
Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?
Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС"). Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пашырэнні і ўсходнім суседстве (DG ENEST)і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў. Праект "УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС" рэалізуюцца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.
Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,