СААЗ і ЕС пастаўляюць у Беларусь фармацэўтычныя халадзільнікі-лядоўні ў рамках падтрымкі вакцынацыі супраць COVID-19
31 кастрычніка, 2022

СААЗ і ЕС пастаўляюць у Беларусь фармацэўтычныя халадзільнікі-лядоўні ў рамках падтрымкі вакцынацыі супраць COVID-19


Краінавы офіс Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) у Беларусі паставіў ў краіну 75 фармацэўтычных халадзільнікаў-лядоўняў. 

Абсталяванне было пастаўлена ў рамках рэалізацыі фінансаванай ЕС праграмы па падрыхтоўцы і разгортванні вакцынацыі супраць COVID19 у краінах Усходняга партнёрства.

Дадзеныя лядоўні прызначаныя для захоўвання вакцынаў (у тым ліку супраць COVID-19), іншых фармацэўтычных прадуктаў і спадарожных матэрыялаў пры розных тэмпературах у дыяпазоне ад +8℃ да -40 ℃.

Абсталяванне будзе распаўсюджанае сярод медыцынскіх установаў, якія аказваюць паслугі па вакцынацыі па ўсёй краіне.

“Вакцыны – гэта высокачуллівыя біялагічныя рэчывы. Вельмі важнай умовай захавання поўнай актыўнасці вакцынаў да моманту іх увядзення ў арганізм чалавека з’яўляецца забеспячэнне правільнага тэмпературнага рэжыму падчас іх транспарціроўкі і захоўвання, т.зв. захаванне «холадавага ланцуга»”, – адзначыла Вераніка Высоцкая, загадчыца аддзелу эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Выкарыстанне высакаякаснага сучаснага халадзільнага абсталявання дасць магчымасць аптымізаваць і павысіць стабільнасць сістэмы “холадавага ланцуга”, які функцыянуе ў Рэспубліцы Беларусь”.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,